РАДАДЭ́НДРАН (Rhododendron),

род кветкавых раслін сям. верасовых. Больш за 600 (па інш. звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від Р. жоўты (Rh. luteum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі. З інтрадукаваных відаў найб. пашыраны Р.: даурскі (Rh. dahuricum), Ледэбура (Rh. ledebourii) і японскі (Rh. japonicum). Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невял. дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Некат. віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкар. расліны.

Рададэндран жоўты.

т. 13, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мікралі́ты

(ад мікра- + -літ)

1) найдрабнейшыя крышталікі асноўнай масы эфузіўных горных парод;

2) дробныя каменныя прылады першабытнага чалавека; былі пашыраны ў эпоху мезаліту (параўн. макраліты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіменаміцэ́ты

(н.-лац. hymenomycetiidae)

група базідыяльных грыбоў падкласа холабазідыяміцэтаў з пладовымі целамі на шматгадовым міцэліі, пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіяле́кта

(н.-лац. gualecta)

накіпны лішайнік сям. гіялектавых; пашыраны па ўсім зямным шары; на Беларусі трапляецца адзін від на кары лісцевых дрэў, на старых пнях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гамфака́рпус

(н.-лац. gomphocarpus, ад гр. gomphos = цвік + karpos = плод)

паўкуст сям. ластаўневых, які пашыраны ў Афрыцы, сустракаецца як заносны на Каўказе, у Сярэд. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наўты́лус

(н.-лац. nautilus, ад гр. nautilos = караблік)

галаваногі малюск падкласа наўтылаідэй са спіральна закручанай ракавінай, пашыраны ў водах паміж Паўд.Усх. Азіяй і Аўстраліяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тупа́йі

(н.-лац. tupaiidae)

сямейства паўмалпаў з кароткімі канечнасцямі, густой поўсцю і пушыстым хвастом; пашыраны ў трапічных і горных лясах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІДРАФО́Н (ад гідра... + ...фон),

электраакустычны пераўтваральнік гукавых і ультрагукавых ваганняў, што распаўсюджваюцца ў вадзе. Найб. пашыраны эл.-дынамічныя, п’езаэл. і магнітастрыкцыйныя гідрафоны. Выкарыстоўваюцца ў гідраакустычных прыладах (гідралакатарах, шумапеленгатарах, узрывальніках акустычных мін і інш.).

т. 5, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПЕРМЕТАМАРФО́З (ад гіпер... + метамарфоз),

ускладнены спосаб развіцця некат. паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць да 6 фаз (узростаў) развіцця, якія адрозніваюцца паміж сабой марфал. і біял. ўласцівасцямі. Пашыраны ў некат. жукоў, перапончатакрылых, двухкрылых, сеткакрылых.

т. 5, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫЖА́ЛКАВЫЯ (Tremellales),

парадак гетэрабазідыяльных грыбоў. Вядома каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. На Беларусі 10 відаў з родаў дрыжалка, эксідыя, трэмеладон. Сапратрофы. Трапляюцца на ўсёй тэрыторыі на старых пнях, ламаччы.

т. 6, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)