слі́зісты, -ая, -ае.
1. гл. слізь.
2. Пакрыты сліззю або які выдзяляе слізь.
Слізістая шапачка грыба.
○
Слізістая абалонка — тонкая, пакрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін.
Запаленне слізістай (наз.).
|| наз. слі́зістасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
foamy
[ˈfoʊmi]
adj.
1) пакры́ты пе́най; усьпе́нены; пе́ністы
2) з губча́тае гу́мы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
thorny
[ˈӨɔrni]
adj.
1) цярні́сты, калю́чы, пакры́ты це́рнем
2) Figur. цярні́сты, паку́тны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
біскві́т
(фр. biscuit)
1) пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены;
2) не пакрыты палівай фарфор.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гля́нцавы, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты глянцам; бліскучы. Глянцавая фотапапера.
2. Які прыдае глянец, прызначаны для навядзення глянцу. Глянцавая сажа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абды́млены, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты куродымам, пачарнелы ад сажы. Абдымлены комін тырчыць, як вяха, Як здань, вызірае з імглы. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жарсцвя́ны, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка распадаецца на жарству. Жарсцвяны камень. // Які складаецца з жарствы, пакрыты жарствой. Жарсцвянае дно ракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітурава́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад палітураваць.
2. у знач. прым. Пакрыты палітурай, паліраваны. Палітураваная мэбля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
spiny [ˈspaɪni] adj. калю́чы, ко́лкі; пакры́ты іго́лкамі або́ калю́чкамі;
a spiny cactus калю́чы ка́ктус;
a spiny problem ця́жкае пыта́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
awash [əˈwɒʃ] adj. (with)
1. пакры́ты вадо́й
2. напо́ўнены, перапо́ўнены;
The city is awash with drugs. Горад перапоўнены наркотыкамі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)