МАХАРО́ВІЧЫЧ ((Mohorovičić) Андрэй) (23.1.1857, г. Апатыя, Харватыя — 18.12.1936),
харвацкі геафізік і сейсмолаг. Чл. Харвацкай АН (1898). З 1910 праф. Заграбскага ун-та. У 1892—1921 дырэктар Дзярж. ўпраўлення метэаралагічнай і геадынамічнай службы і абсерваторыі ў Заграбе. Вызначыў існаванне паверхні падзелу паміж зямной карой і мантыяй Зямлі (1909), якую назвалі Махаровічыча паверхня. Распрацаваў методыку рэгістрацыі землетрасенняў і прапанаваў канструкцыю шэрагу геафіз. прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНІ́СК (ад грэч. mēniskos паўмесяц),
1) скрыўленая паверхня вадкасці ўнутры вузкай (капілярнай) трубкі або паміж дзвюма блізка размешчанымі цвёрдымі сценкамі. Вадкасць, якая змочвае сценкі (напр., вада—шкло), утварае увагнуты М., а вадкасць, якая не змочвае сценкі (напр., ртуць—шкло), — выпуклы М.
2) Лінза, абмежаваная дзвюма сферычнымі паверхнямі, якія маюць аднолькавы напрамак крывізны. М. змяншае аберацыі аптычных сістэм (гл.Меніскавыя сістэмы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІЛО́МА (ад лац. papilla сасок + ...ома),
дабраякасная пухліна, якая развіваецца з покрыўнага эпітэлію. Бывае на скуры, слізістых абалонках поласці рота, глоткі, галасавых звязак, мочавывадных шляхоў. Выклікаецца вірусам П. чалавека (дробны, ДНК-змяшчальны вірус). Паверхня П. часцей з сасочкавых разрастанняў. Складаецца са злучальнатканкавай стромы (рыхлай ці шчыльнай) і эпітэлію. Можа нагнойвацца, кроватачыць і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТО́ЗНАСЦЬ (ад італьян. pastoso цестападобны) у тэхніцы жывапісу, якасць фарбавага слоя, што ўзнікае ад няроўнага нанясення на грунт густой фарбы-пасты. Атрыманая рэльефная паверхня часта захоўвае тую форму, якую надае ёй пэндзаль або мастыхін, і ўтварае ў найб. пукатых месцах блікі. Выкарыстанне П. дае магчымасць узмацніць эмац. выразнасць твора. найб. пераканаўча перадаць матэрыяльную насычанасць прадметнага асяроддзя, раскрыць пластычныя якасці самой фарбавай масы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ТКА КЕРАМІ́ЧНАЯ,
адзін з відаў штучных абліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса-, вода- і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можа быць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6- і 8-гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
Узоры пліткі керамічнай акцыянернага таварыства «Керамін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КФЕЛЕР ПЛАТО́ (Rockefeller Plateau),
ледавіковае плато ў зах.ч. Зямлі Мэры Бэрд (Зах. Антарктыда). ПаверхняР.п. пазбаўлена выхадаў карэнных парод, плаўна паніжаецца ад 1500 м на У да 200—400 м на З (на мяжы з шэльфавым ледавіком Роса). Тоўшча ледавіковага покрыва 500—2000 м. Адкрыта ў 1934 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам Р.Бэрда. Названа імем Дж.Рокфелера, які фінансаваў экспедыцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
селено́ід
(ад гр. selene = Месяц + -оід)
паверхня, ва ўсіх сваіх пунктах перпендыкулярная адвеснай лініі на Месяцы, якая абмяжоўвае аб’ём прасторы, дакладна роўны аб’ёму Месяца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХІМЕ́ДАЎ ВІНТ,
водападымальная машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па трубе (на вышыню да 3—4 м).
Выкарыстанне архімедавага вінта для перамяшчэння вады: 1 — труба; 2 — архімедаў вінт; 3 — ветравы рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮГА́НСКАЯ РАЎНІ́НА, Васюганне,
на ПдЗах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. На Пд паступова пераходзіць у Барабінскую нізіну. Паверхня — плоская або спадзістахвалістая раўніна, пакатая на Пн і перарэзаная далінамі рэк Вял. Юган, Васюган і інш.Выш. да 166 м. Каля 70% пл. Васюганскай раўніны займаюць балоты. На дрэніраваных схілах ялова-кедрава-піхтавая тайга («урман») і асінава-бярозавыя лясы. Радовішчы нафты, газу і торфу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎСКІ КА́МАВЫ ЎЗГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). На паўд. ускраіне в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Купалападобны ўзгорак выш. 5—8 м, даўж. 100 м, шыр. 70 м. Форма авальная, паверхня нахілена на Пд і абкружана кальцавым валам выш. да 2 м. Узнік каля 150 тыс.г. назад пры раставанні дняпроўскага ледавіка. У 10—12 ст. тут існаваў стараж. горад.