Інфарма́цыя. Запазычанне з лац. informatio ’ўяўленне аб чым-н.’ праз польскае пасрэдніцтва (SWO, 305). Тым жа шляхам рус. информация (з 1702 г.) (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 108; Біржакова, Очерки, 364, поруч з польскай называе беларускую і ўкраінскую як магчымыя крыніцы запазычання). Ст.-бел. информация, информацыя ’разуменне, высвятленне, паведамленне’ (1588 г.) са ст.-польск. informacyja; дзеяслоў информовати ’інфармаваць, асвядомліваць’ (1588 г.) < ст.-польск. informować < лац. informare (Булыка, Лекс. запазыч., 49). Недакладна Крукоўскі (Уплыў, 77), які лічыць слова новым запазычаннем з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

report​1 [rɪˈpɔ:t] n.

1. (on) дакла́д, справазда́ча; паведамле́нне;

the chairman’s report дакла́д старшыні́;

a weather report зво́дка надво́р’я

2. чу́ткі;

According to reports he’s not coming back. Гавораць, што ён не збіраецца вяртацца.

3. BrE та́бель паспяхо́васці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тэлефа́кс

(ад тэле- + лац. fac simile = рабі падобнае)

1) прыём і перадача графічнай дакументаванай інфармацыі сродкамі далёкай сувязі;

2) апарат для такой інфармацыйнай сувязі;

3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

изве́стие ср.

1. (сообщение) паведамле́нне, -ння ср.; (весть) ве́стка, -кі ж.;

име́ть изве́стие (изве́стия) мець ве́стку (ве́сткі);

после́дние изве́стия апо́шнія паведамле́нні;

2. изве́стия мн. (о периодическом издании) ве́сці, род. ве́сцяў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Bekúndung f -, -en

1) паведамле́нне (аб чым-н.), паказа́нне (у судзе)

2) выяўле́нне, праяўле́нне (сімпатыі, зацікаўленасці і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

афіцыя́льны, афіцы́йны

(лац. officialis = урадавы, службовы)

1) урадавы, службовы (напр. а-ае паведамленне);

2) зроблены па ўстаноўленай форме з захаваннем усіх фармальнасцей (напр. а. прыём);

3) падкрэслена стрыманы (напр. а. тон размовы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтаадка́знік, аўтаадка́зчык м. Ánrufbeantworter m -s, -;

пакі́ньце Ва́ша паведамле́нне на аўтаадка́зніку пасля́ каро́ткага сігна́лу на праця́гу адно́й хвілі́ны! Hinterlássen Sie Íhre Náchricht nach dem Signálton ínnerhalb éiner Minúte!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэзінфарма́цыя

(фр. désinformation, ад dés- = ад, раз + лац. informatio = паведамленне, азнаямленне)

распаўсюджванне заведама лжывых звестак з мэтай увесці каго-н. у зман.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ха́бар

(цюрк. chabar, ад ар. habar = паведамленне)

грошы або рэчы, што даюцца службовай асобе як подкуп з мэтай атрымання якой-н. выгады.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

beríchtigen vt

1) выпраўля́ць, папраўля́ць; (с)карэкці́раваць

2) абвярга́ць (ілжывае паведамленне)

3) плаці́ць (доўг);

éine Réchnung ~ плаці́ць па раху́нку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)