Разм.Нетрэба спяшацца, яшчэ ёсць час. Язэп ведаў гэтую небяспечную, страшную работу [мінёраў]. Ды і час яшчэ трываў. Паспеецца з сяўбой, абы добра размініравалі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.
З. па дзяцей.
З. развітацца.
3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.
З. з левага боку.
З. наперад.
4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.
З. на край свету.
З. у гразь.
5.каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).
З. у вуха.
|| незак.заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑пяце; зак., што і без дап.
Разм. Хутка прайсці, праехаць, праляцець. Дзесяць кіламетраў, якія мне трэба было прайсці ад станцыі да Слабодкі, я прамахнуў так хутка, што нават і сам не агледзеўся.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харо́міна, ‑ы, ж.
Вялікі будынак. [Гукан:] — Яны там у лясніцтве дачу сабе адгрохалі.. Хароміна!Шамякін.Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарава́цца, ‑руецца; зак. і незак.
1.Не залічыцца, не залічвацца ў віну. — Не, калега: трэба пазнаёміцца з пісаранкамі, бо калі не зойдзеце да іх, то гэта будзе такая крыўда, якая вам ніколі не даруецца ні ў гэтым жыцці, ні на тым свеце.Колас.
2.толькінезак.Зал.да дараваць (у 1, 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першыня́, ‑і, ж.(звычайназадмоўем «не»).
Разм. Першы раз. Выдатных спевакоў мне чуць не першыня.Крапіва.— Нетрэба было, панічыку, мяшацца, — аўтарытэтна зазначыў стараста: — у нас гэта не першыня, паб’юцца і разыдуцца.Колас.— Што мне, першыня? — важна прамовіў Уладзік, беручыся за аброць і перакідаючы павады на шыю каня.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)