прыпячы́ся, ‑пячэцца; пр. прыпёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н. пры выпяканні. Ліст прыпёкся да хлеба.
2. Прыбавіцца ў вазе пры выпяканні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рацпрапано́ва, ‑ы, ж.
Рацыяналізатарская прапанова. Начальнік усміхнуўся, нічога не адказаў — мусіць, быў задаволены вынаходствам, бо вечарам падпісаў ліст на выплату ганарару за рацпрапанову.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспарту́, нескл., н.
Ліст кардону або цвёрдай паперы, на які наклейваюцца ілюстрацыі ў кнігах, часопісах і г. д. // Кардонная рамка для малюнкаў, фатаграфічных картак.
[Фр. passe-partout.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкана́ўчы, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым-н.
Выканаўчая ўлада.
В. камітэт.
В. ліст (дакумент, па якім ажыццяўляецца судовае рашэнне).
2. Які мае адносіны да выканаўцы — да таго, хто выступае з выкананнем якога-н. мастацкага твора.
Індывідуальная выканаўчая манера.
|| наз.выкана́ўчасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ (ВРК),
часовыя надзвычайныя органы ўлады, якія стваралі бальшавікі пры Саветах і ў арміі пры вайсковых к-тах у перыяд падрыхтоўкі Кастр. рэвалюцыі і на пачатку барацьбы за дыктатуру пралетарыяту. Дзейнічалі ў кастр. 1917 — сак. 1918. Першы ВРК створаны ў Петраградзе, працаваў пад кіраўніцтвам ЦКРСДРП(б) і асабіста У.І.Леніна і стаў штабам узбр. паўстання, цэнтр. органам дзярж. улады, якую перадаў 2-му Усерас. з’езду Саветаў. На Беларусі ВРК створаны ў 1917: у Мінску (гл.Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту) і Віцебску 27 кастр. (9 ліст.), у Нясвіжы 29 кастр. (11 ліст.), Барысаве 5(18) ліст., Вілейцы і Гарадку 8(21) ліст., Магілёве 18 ліст. (1 снеж.) і інш., а таксама ў часцях і злучэннях Зах. фронту. Па меры бальшавізацыі Саветаў і вайсковых к-таў, арганізацыі сав.дзярж. апарату неабходнасць у ВРК адпала, уся ўлада перайшла да Саветаў. У час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі ствараліся часовыя надзвычайныя органы ўлады — рэвалюцыйныя камітэты (рэўкомы).
напіса́ць лістéinen Brief schreiben*; гл. тс. пісаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
транспара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1.Ліст з чорнымі лініямі, які падкладваецца пад нелінеены ліст паперы, каб пры пісьме былі роўныя радкі.
2. Нацягнутая на раму тканіна або папера з якім‑н. тэкстам ці малюнкам. Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў...Танк.Сягоння я клічнікам стаць гатовы на транспаранце: «Хай жыве мір ва ўсім свеце!»Барадулін.
[Фр. transparent.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́льшчык, ‑а, м.
Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай. Апальшчык у калідоры грукнуў дровамі аб жалезны ліст ля печкі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жураві́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да журавін. Журавінавы ліст.// Багаты журавінамі. Журавінавае балота.// Прыгатаваны з журавін, з журавінамі. Журавінавае варэнне. Журавінавы напітак. Журавінавы сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрэ́сліць, ‑лю, ‑літ, ‑ліць; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, закрэсліць у многіх месцах. Скрэсліць увесь ліст паперы.
2. Унесці многа паправак. Скрэсліць рукапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)