Мале́кула ’найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці’ (ТСБМ). З рус. молекула ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. molécule ’тс’ — штучнага слова, утворанага ад лац. mõlēs ’маса, скала’ на ўзор франц. corpuscule ’часцінка (матэрыі)’ (Голуб-Ліер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марынава́ць ’кансерваваць, гатаваць харчовыя прадукты ў марынадзе’, (перан.) ’знарок прытрымліваць у адным стане, званні’ (ТСБМ). З рус. мариновать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79–80), якое з франц. mariner або з ням. marinieren < лац. marināre ’класці ў салёную ваду’ (Фасмер, 2, 573).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус. вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск. wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анана́с. Новае запазычанне з рус., дзе праз ням. ці франц., праз партуг. з тупі (Бразілія) anana (Крукоўскі, Уплыў 88; Фасмер, 1, 77; Шанскі, 1, А, 101–102). Пераноснае значэнне ’гатунак яблык’ на ўсх.-слав. глебе, магчыма, у выніку ўсячэння: ананасны яблык — ананас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ску́мбрыя ‘невялікая марская прамысловая рыба’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. ску́мбрыя ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.), з новагрэч. σκονμβρί, мн. л. ‑ιά, ст.-грэч. σκόμβροσ; ‘скумбрыя або макрэль’ (гл. Фасмер 3, 662; падрабязней гл. Мотузенко, Этимология и семантика, Кишинев, 2006, 333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́ус ‘прыправа, падліва да стравы’ (ТСБМ), со́лус ‘тс’ (Сцяшк.), со́лас, со́лус (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. со́ус ‘тс ’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе з франц. sauce ‘соус’< лац. salsa ‘пасоленая (поліўка)’, магчыма, праз англ. sause ‘соус’ (Праабражэнскі, 2, 362; Фасмер 3, 728).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інстыту́т (ТСБМ), інсціту́т (Сцяшк. МГ). У пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 241) з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 77), дзе ўпершыню ў помніках 1771–1773 гг. (Біржакова, Очерки, 363). У рускай з франц. institut, якое ўзыходзіць да лац. institutum ’устанаўленне, установа’ (Шанскі, 2, I, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пантон ’пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх-н. збудаванняў’ (ТСБМ). Праз рус. понто́н ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 72) з франц. ponton < лац. pontiō, ‑onis ’лодка, мост на лодках’ (Праабражэнскі, 2, 104; Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партрэ́т ’малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей; апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы’ (ТСБМ). З рус. портре́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79); у рус. у пачатку XVIII ст. праз нов.-в.-ням. Portrait з франц. portrait (Праабражэнскі, 2, 110; Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)