1. Пайсці кульгаючы. [Марцін] павярнуўся і, злёгку абапіраючыся на гнуткі арэхавы кіёк, пакульгаў да кузні.Мележ.
2. Кульгаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. і без дап. Мазаць злёгку або час ад часу.
2.Незак.да памазаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчу́пленькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.Памянш.-ласк.да шчуплы. Здрыгануўся хлопчык злёгку, К дзеду ціснецца бачком, Такі шчупленькі ён, крохкі, Вочкі ж бліскаюць агнём.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЯ́НКА, ваўнянка белая (Lactarius pubescens),
шапкавы пласціністы грыб з роду млечнік сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі пераважна ў маладых, часта забалочаных бярозавых і мяшаных лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні.
Шапка да 6 см у дыяметры, тонкаапушаная, з загнутым уніз валакністым краем, белая, сухая або злёгку слізкая, з цягам часу становіцца шырокалейкападобная, сухая, белая або крэмаватая. Пласцінкі спачатку белыя, пасля крэмава-ружовыя. Ножка да 4 смвыш., белая або з ружавата-крэмавым адценнем, гладкая, пустая. Мякаць белая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані, мае горкі млечны сок. Ядомы грыб. Ужываецца толькі солены (пасля вымачкі і адварвання). Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЕТО́ПСІС (Boletopsis),
род базідыяльных грыбоўсям. балетопсідных. Вядомы 1 цыркумпалярны від — балетопсіс малалускаваты (Boletopsis subsquamosa). Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі як вельмі рэдкі адзначаны ў Бярэзінскім запаведніку і Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Расце на перагнойнай глебе ў хвойніках. Пладовыя целы з’яўляюцца ў вер.—кастрычніку. Малавядомы ядомы грыб.
Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыям. 5—10 см, паўшарападобная, мясістая, пазней плоскапукатая, у цэнтры злёгку ўціснутая, матавая, брудна-шэрая, пры дакрананні цёмна-бурая. Гіменафор трубчасты: трубачкі белыя ці шараватыя. Поры круглаватыя, з узростам вуглаватыя, іншы раз лабірынтападобныя, зубчастыя. Ножка цэнтральная або эксцэнтрычная, да асновы ўздутая. Тканка (трама) белая, пры націсканні і засыханні набывае колер. Споры вуглаватыя, бясколерныя або буравата-дымчатыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Міргаць час ад часу. Даўно няголеныя шчокі .. [Скуратовіча] абвіслі і вочы паміргвалі.Чорны.Злёгку паміргвае свечка і, здаецца, трохі патрэсквае.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Напалохаць, папужаць злёгку. Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі.Карпюк.
2. Спалохаць, перапалохаць усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Час ад часу, злёгку хвастаць. Пахвостваць коней пугай. □ Я[д]лаўцовым пугаўём .. [Мікалай] пахвостваў па зямлі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)