ВЕ́ДАЛЬ Арцемій Лук’янавіч (1767, паводле інш. звестак 1770, 1772, Кіеў — 14.7.1808),
украінскі кампазітар, харавы дырыжор, спявак (тэнар). Вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі (да 1787), у італьян. кампазітара Дж.Сарці. Кіраваў харамі ў Маскве, Кіеве, з 1796 — класам вак. музыкі Харкаўскага калегіума і адначасова губернскімі харамі царк. пеўчых. Аўтар 29 царк.хар. канцэртаў (у некаторых сам выконваў тэнаровыя сола). У яго творах адчуваецца ўплыў укр.нар. песні.
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭРТМА́ЙСТАР (ням. Konzertmeister),
1) 1-ы скрыпач—саліст сімф. ці опернага аркестра; часам выступае як дырыжор.
2) Музыкант, што ўзначальвае кожную з відавых інстр. груп сімф. аркестра (пераважна ўнутры струннай групы).
3) Піяніст, які дапамагае вакалістам, артыстам балета, інструменталістам развучваць партыі і акампануе ім на рэпетыцыях і ў канцэртах. Сярод бел. канцэртмайстраў С.Талкачоў, Ж.Габа, Г.Карант, Г.Каржанеўская, Л.Максімава, Т.Міянсарава, Н.Ражнова, Л.Талкачова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІР’Я́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 21.7.1947, г. Гомель),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). З 1972 хормайстар, з 1995 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак арыг. песень бел. і рас. кампазітараў (у т. л. «Маша-Маруся», «Наш медсанбат» І.Лучанка, «Армія мая», «Шчыт айчыны агнявы» Э.Ханка, «Страявая паходная» А.Чыркуна), бел. і рус.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАДЭЛЬФІ́ЙСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін з вядучых аркестраў ЗША. Засн. ў 1900 дырыжорам Ф.Шэлем. З 1912 маст. кіраўнік і гал.дырыжор Л.Стакоўскі, з 1938 — Ю.Ормандзі, з 1980 — Р.Муці, з 1993 — В.Заваліш. Аркестрам дырыжыравалі Ф.Вейнгартнер, С.Рахманінаў (і як піяніст), Р.Штраус, з ім выступалі найбуйн. дырыжоры і інструменталісты свету, у т. л. Э.Гілельс, Д.Ойстрах, Л.Коган, Ю.Цемірканаў і інш.
грузінскі кампазітар, педагог, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Грузіі (1961). Нар.арт.СССР (1974). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1947), у 1947—69 і з 1984 выкладаў у ёй (з 1966 праф.). З 1947 канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—56 дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж.хар. капэлы Грузіі. У 1965—84 міністр культуры Грузіі. Найб. значныя дасягненні ў оперным, кантатна-аратарыяльным і сімф. жанрах. Сярод твораў; оперы «Міндыя» (па матывах паэзіі Важа Пшавела, паст. 1961), «Выкраданне Месяца» (паст. 1977), «Першае каханне» (паст. 1980); араторыі, у т. л. «Па слядах Руставелі» (1964); кантата «Гурыйскія песні» (1971); вак.-сімф. сюіты, у т. л. «Мегрэльскія песні» (1972) і «З лірай Цэрэтэлі» (1983); 2 сімфоніі (1949, 1953); сімф. паэма «Мцыры» (1956); тв. для інстр. з арк., хоры, рамансы, музыка для драм. т-раў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Грузінскай ССР (1946). На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі паст. «Міндыя» (1973). Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952, 1967. Дзярж. прэмія Грузіі 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЖО́НАК Арэст Васілевіч (н. 7.5.1935, в. Падомхі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, харавы дырыжор. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963). З 1963 кіраўнік Казловіцкага нар. хору цэнтр. Дома культуры Слуцкага р-на, аднаго з лепшых самадз.хар. калектываў. Беражліва ставіцца да нар. песні, імкнецца захаваць яе ў блізкім да аўтэнтычнага выглядзе. Аўтар песень «Беларусі юбілейнай», «Наш край случанскі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНСЕРМЭ́ (Ansermet) Эрнест (11.11.1883, г. Веве, Швейцарыя — 20.2.1969),
швейцарскі дырыжор, кампазітар. У 1915—23 муз. кіраўнік трупы «Рускі балет С.Дзягілева». Арганізатар і кіраўнік (з 1918) аркестра Раманскай Швейцарыі. Адзін з лепшых інтэрпрэтатараў музыкі франц. імпрэсіяністаў, а таксама І.Стравінскага (кіраваў першай паст. «Гісторыі салдата», 1918, Лазана, і інш.). Аўтар муз. твораў, кніг «Гутаркі аб музыцы» (1963, рус.пер. 1976); «Артыкулы аб музыцы і ўспаміны» (1971, рус.пер. 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСКУ́ССТВО»,
часопіс пададдзела мастацтва аддзела нар. асветы Віцебскага губвыканкома і Саюза работнікаў мастацтва Віцебска. Выдаваўся ў 1921 у Віцебску на рус. мове (выйшла 6 нумароў). Публікаваў артыкулы пра маст., тэатр., муз. жыццё горада. На яго старонках выступалі мастакі К.Малевіч, М.Кунін, крытыкі А.Ром, П.Мядзведзеў, дырыжор М.Малько, паэт М.Пустынін і інш. У 1922 аб’яднаны з час. «Работник просвещения», выходзіў пад назвай «Работник просвещения и искусства».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ Ігар Іванавіч (н. 30.5.1937, Масква),
бел. і рас.дырыжор і хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1967). Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскае хар. вучылішча (1954), Ін-тваен. дырыжораў (1958). У 1963—68 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Бел.ваен. акругі і інш.ваен.маст. калектываў. З 1995 узначальвае Дзяржаўны акадэмічны рускі хор. Аўтар песень (больш за 200), сімф. і хар. твораў, хар. і арк. апрацовак. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1972.