род кветкавых раслін сям. міртавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна Амерыкі. На Беларусі культывуецца ў пакоях і аранжарэях М. звычайны (M. communis).
Вечназялёныя кусты і дрэвы. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае, на кароткіх чаранках або сядзячае. Кветкі пераважна адзіночныя. Плод ягадападобны. Са стараж. часу культывуецца М. звычайны. Эфірны алей з кветак, лісця і інш.ч. раслін выкарыстоўваецца ў кулінарыі, парфумерыі, медыцыне, плады і лісце — прыправа. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́бліў ’галалёдзіца’ (Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Юрч., КТС), вобліва ’тс’ (Яшк.), воблевень ’тс’ (Мат. Гом.), вобліў, воблакі, вобліўя ’лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы; галалёдзіца’ (Юрч.), воблівіца ’ападкі ў выглядзе кавалачкаў лёду’ (Мат. АС, бых.). Рус.дыял.о́блив ’іней на дрэвах’. Да абліць (гл.). Параўн. аблівака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лісцяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі.Брыль.У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы.Якімовіч.На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плот, ‑а, М плоце, м.
Агароджа вакол чаго‑н. Вось і ферма. Дзве доўгія будыніны і адгароджаны плотам двор.Марціновіч.
•••
Жывы плот — густа пасаджаныя дрэвы або кусты, якія ўтвараюць агароджу.
Плот гарадзіцьгл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танкаство́лы, ‑ая, ‑ае.
З тонкім ствалом. Сёлета я пасадзіла Танкастволы клён, Во вышэйшым за ўсе дрэвы Вырастае ён.Танк.Вясна-красуня ў бубен б’е. Зара, ярчэй гары! Сасонкі танкастволыя абуджаны ў бары.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСІ́С ((Alexis) Жак Стэфен) (22.4.1922, г. Ганаіў, Гаіці — крас. 1961),
гаіцянскі пісьменнік. Урач-неўрапатолаг. Пісаў на франц. мове. Забіты агентамі дыктатара Дзювалье. Аўтар раманаў «Добры генерал Сонца» (1955), «Дрэвы-музыканты» (1957), «Вокамгненна» (1959), кн. казак «Рамансера ў святле зор» (1960). У цэнтры твораў Алексіса — вобраз шматпакутнай гаіцянскай зямлі. Яго рэалізм, жорсткі і горкі, адначасова мае рамантычна-палымяны характар. Прыхільнік шырокага выкарыстання фальклору ў л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́ЛЬПА (Catalpa),
род кветкавых раслін сям. бігноніевых. 11 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і форм.
Лістападныя дрэвывыш. 20—40 м. Лісце буйное, суцэльнакрайняе або велікалопасцевае. Кветкі са званочкавым двухлопасцевым венчыкам, белыя або жаўтаватыя, у сярэдзіне плямістыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Плод — падоўжаная (да 40 см) каробачка са шматлікім насеннем, валасістым на канцах. Драўніна лёгкая, мяккая, устойлівая да гніення. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎВО́ЛЬФІЯ (Ranvolfia),
род кветкавых раслін сям. кутравых. Каля 50 (па інш. звестках — да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.
Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінкавых ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы Р змяінай (R. serpentina) і некат. інш. відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін і інш.), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лек. расліны.