дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 галоўнакамандуючы філіпінскай арміяй, з 1899 пам.ваен. міністра. Прыхільнік рашучай барацьбы за незалежнасць, арыштаваў міністраў філіпінскага ўрада, якія схіляліся да кампрамісу з ЗША. Забіты асабістай аховай прэзідэнта Э.Агінальда, які абвінаваціў Л. ў намеры «узурпіраваць уладу».
дзяржаўны і паліт.дзеяч Мазамбіка. Меў пачатковую мед. адукацыю. З 1963 у Танзаніі, дзе далучыўся да Фронту вызвалення Мазамбіка (ФРЭЛІМО). З 1966 камандуючы ўзбр. сіламі, з 1970 старшыня ФРЭЛІМО. З 1975 прэзідэнт і кіраўнік урада Нар. Рэспублікі Мазамбік. Пэўны час быў прыхільнікам сацыяліст. арыентацыі краіны. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАЎ Аляксандр Ільіч (12.4.1866, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 20.5.1887),
дзеячрэв.народніцтва ў Расіі. Старэйшы брат У.Л.Леніна. З 1883 студэнт Пецярб. ун-та. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў «Тэрарыст. фракцыі партыі «Народная воля» (1886). Арыштаваны і пасля суда павешаны разам з інш. ўдзельнікамі падрыхтоўкі няздзейсненага замаху на цара Аляксандра III (гл.«Першасакавікоўцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verdíenta
1) заслу́жаны;
verdíenter Geléhrter заслу́жаны дзе́яч наву́кі;
sich um j-n, um etw. (A), durch etw. (A) ~ máchen мець заслу́гі пе́рад кім-н., пе́рад чым-н.
2) заро́блены
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АБДУЛА́ САБІ́Р (сапр.Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972),
узбекскі паэт, драматург.Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл.дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўтар зб-каў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыка-біягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭГО́Н (Obregón) Альвара (19.2.1880, Сікісіва, штат Санора, Мексіка — 17.7.1928),
мексіканскі дзярж. і ваен.дзеяч. У час рэвалюцыі 1910—17 узначаліў войска, якое скінула дыктатуру Уэрты (1914). У 1920—24 прэзідэнт Мексікі. Урад Абрэгона правёў шэраг дэмакр. рэформаў, імкнуўся да незалежнага знешнепаліт. курсу. У 1928 зноў выбраны прэзідэнтам, але забіты рэліг. фанатыкам да таго, як заступіў на пасаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Дж.Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.-амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГО́ЕЎ Дзімітр (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924),
дзеячрэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. Арганізатар Балг.с.-д. партыі (1901); у 1903 — партыі цеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. л-ру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛЕ́Н (Varlin) Луі Эжэн (5.10.1839, г. Кле-Суйі, Францыя — 28.5.1871),
дзеяч французскага рабочага руху. Левы пруданіст, чл.Інтэрнацыянала 1-га (з 1865). Стварыў і ўзначаліў прафсаюз пераплётчыкаў Парыжа, у 1869 аб’яднаў прафс. арг-цыі Парыжа ў Федэральную палату рабочых т-ваў. З 1870 старшыня Парыжскай федэрацыі Інтэрнацыянала. Адзін з кіраўнікоў паўстання 18.3.1871, чл.Парыжскай камуны 1871. Расстраляны версальцамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТУ́ЦІН Мікалай Фёдаравіч (16.12.1901, с. Чапухіно Белгародскай вобл., Расія — 15.4.1944),
савецкі ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1929), Акадэмію Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штаба шэрагу франтоў, нам.нач. Генштаба, каманд. войскамі Паўд.-Зах., Варонежскага і 1-га Укр. франтоў. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны.