ДЫПЛО́М (франц. diplóme ад грэч. diploma ліст, дакумент, складзены ў дзве столкі),

1) афіцыйнае пасведчанне аб заканчэнні навуч. установы, прысуджэнні вуч. ступені, прысваенні вуч. звання, атрыманні прэміі (Д. лаўрэата) і інш. 2) Афіцыйнае пасведчанне аб навук. адкрыцці або вынаходстве.

3) Узнагарода за пэўныя заслугі, дасягненні, поспехі.

т. 6, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАФЕСІЯГРА́МА,

дакумент, у якім апісваюцца асаблівасці спецыяльнасці, прафесіі (псіхал., вытв.-тэхн., медыка-гігіенічныя і інш.). Уключае таксама кваліфікацыйны профіль, дзе даюцца колькасныя паказчыкі якасцей, неабходных работніку, псіхаграму (патрабаванні да псіхічнага стану і ўласцівасцей асобы работніка дадзенай прафесіі). На аснове П. вызначаецца прафес. прыдатнасць і ажыццяўляецца прафес. адбор.

т. 13, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фурма́нства, ‑а, н.

Занятак, прафесія фурмана. У Вялікім княстве Літоўскім татарам прадастаўлены былі ўсе грамадзянскія правы і свабода веравызнання. Яны выкарыстоўваліся для воінскай службы, займаліся агародніцтвам, садаводствам і фурманствам. Жураўскі. Афіцыйна ва ўправе.. [Антон] атрымаў дакумент на сваё фурманства і карыстаўся ім спрытна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біле́т

(фр. billet)

1) дакумент на права праезду, уваходу, карыстання чым-н.;

2) дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да якой-н. арганізацыі або пра адносіны да якіх-н. абавязкаў (напр. прафсаюзны б., ваенны б.);

3) картка з пытаннямі на экзаменах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́павы I ли́повый;

~вая кара́ — ли́повая кора́;

л. чай — ли́повый чай; л. мёд ли́повый мёд

лі́павы II прост. (поддельный, фальшивый) ли́повый;

л. дакуме́нт — ли́повый докуме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Даве́дка ’даведка’ (БРС). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове: до́відка ’тс’. Па паходжанню гэта ўтварэнне суфіксам ‑ка ад дзеяслова *dovědati sę ’даведацца’. Спачатку *dovědъka было аддзеяслоўным nomen actionis. Параўн. рус. дове́дка ’высвятленне чаго-н.’ (Ходил к нему на доведку — гл. СРНГ, 8, 83), укр. д́овідки ’разведка, высвятленне’ («Піду на довідки, що там вони роблять» — Грынч.). Адсюль і даве́дка ’даведка’ (дакумент).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́рта 1 ў картачнай гульні. Гл. карта 3.

Ка́рта 2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта 3.

Ка́рта 3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампасці́раваць

(ад фр. composteur = кампосцер)

прабіваць кампосцерам які-н. дакумент з мэтай кантролю (напр. к. тралейбусны талон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канасаме́нт

(фр. connaissement)

дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адпраўшчыку пры перавозцы грузу марскім шляхам (параўн. рэцэпіса).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

легітыма́цыя

(лац. legitimatio)

пацвярджэнне ці прызнанне законнасці якога-н. права, а таксама дакумент, які пацвярджае гэтае права.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)