пераўзбро́іцца, ‑зброюся, ‑зброішся, ‑зброіцца; зак.

1. Узброіцца па-новаму, замяніць старыя сродкі зброі. Флот пераўзброіўся.

2. перан. Аснасціцца новым абсталяваннем, навейшымі матэрыяламі, сродкамі якой‑н. дзейнасці. Народная гаспадарка пераўзброілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садаво́дства, ‑а, н.

1. Развядзенне садоў. Займацца садаводствам.

2. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў. Курс садаводства.

3. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́йнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбуйніць.

2. у знач. прым. Які стаў больш буйным. Узбуйненая гаспадарка. □ Ванжын падрабязна расказаў, як думае манціраваць кран узбуйненымі вузламі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цяпліцы. Цяплічная гаспадарка. // Вырашчаны ў цяпліцы. Цяплічныя агуркі.

2. перан. Спешчаны, распешчаны; які ахоўваецца кім‑, чым‑н. ад цяжкасцей. Цяплічныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кветкаво́дства н.

1. Blúmenzucht f -, Blúmenbau m -(e)s;

2. (садовая гаспадарка) Gärtneréi f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЖЫЛЛЁВАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА,

гл. ў арт. Будаўніцтва, Жыллёвая гаспадарка, Жыллёвы фонд.

т. 6, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Недастатковы па колькасці, велічыні. Калі так — гайда дахаты, Малаваты наш атрад. Броўка. У Закуцці людзі як людзі. Можа, трошкі гаспадарка запушчана. Кароўнік трэба пашырыць, малаваты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсяме́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, праходзіць усюды. У гады барацьбы за паўсямесную калектывізацыю, калі наша сельская гаспадарка была недастаткова насычана тэхнікай, ствараліся невялікія калгасы, якія поўнасцю стасаваліся да мінулых умоў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rural

[ˈrʊrəl]

adj.

вяско́вы, се́льскі, прасёлкавы

rural road — прасёлкавая даро́га

rural economy — се́льская гаспада́рка

rural population — се́льскае жыха́рства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ёсць¹.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; існуе, маецца ў наяўнасці.

Ё. сябры.

Ё. спадзяванне.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.

Што ё. сумленне? Закон ё. закон.

Гаспадарка ё. мая апора.

◊

Што ёсць духу (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.);

2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)