награванне ўнутраных слаёў атмасферы (Зямлі, Венеры і інш. планет са шчыльнымі атмасферамі), абумоўленае празрыстасцю атмасферы для асн. часткі выпрамянення Сонца (у аптычным дыяпазоне) і паглынаннем атмасферай асн. (інфрачырвонай) часткі цеплавога выпрамянення паверхні планеты, нагрэтай Сонцам. Павышае сярэднюю т-ру паверхні і атмасферы планеты, памяншае розніцу паміж дзённымі і начнымі т-рамі. У выніку антрапагенных уздзеянняў колькасць вуглякіслага газу (і інш.газаў, якія паглынаюць выпрамяненне ў інфрачырвоным дыяпазоне) у атмасферы Зямлі паступова павялічваецца, што, на думку некаторых вучоных, можа прывесці да глабальных змен клімату Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МПА (франц. lampe ад грэч. lampo свячу, асвятляю),
асвятляльная або награвальная прылада. Асвятляльныя Л. даюць святло ад адкрытага полымя (пры спальванні газы, масла, спірту, ацэтылену), ад напаленых эл. дугой электродаў (дугавая лямпа) і эл. токам спіралі (лямпа напальвання), ад свячэння газаў або люмінафораў пры эл. разрадзе (люмінесцэнтная лямпа, інш.газаразрадныя крыніцы святла). Да награвальных Л. адносяцца падагравальная і паяльная лямпа, у якіх крыніцай цяпла з’яўляецца полымнае гарэнне. Выкарыстоўвалася таксама цеплаэлектрагенератарная Л. — звычайная асвятляльная газавая Л. з тэрмабатарэяй, што генерыравала ток. Л. наз. таксама шэраг электронна-вакуумных прылад (гл.Электронная лямпа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМЕННАЯ ЗВА́РКАзварка сціснутай дугой,
зварка металаў з дапамогай нізкатэмпературнай (~104К) плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж электродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газ¹, -у, мн. га́зы, -аў, м.
1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой і якое здольна распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.
Кісларод — гэта г.
2. Газападобнае паліва, а таксама абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.
Кватэра з газам.
Выключыць г.
3.мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.
4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.
◊
Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.
На поўным газе — на самай вялікай скорасці.
|| прым.га́завы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Газавая пліта.
Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ангідро́н
(ад ан- + гр. hydor = вада)
бясколернае крышталічнае рэчыва, якое пры паглынанні вады ператвараецца ў крышталегідрат, выкарыстоўваецца для высушвання газаў і вадкасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абтура́цыя
(фр. obturation, ад лац. obturare = закупорваць)
ваен. герметызацыя канала ствала, якая не дапускае прарыву парахавых газаў пры выстрале з агнястрэльнай зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сальфата́ры
(іт. solfatare, ад лац. sulphur = сера)
выдзяленні гарачых газаў, пераважна сярністага і серавадароду, з трэшчын на схілах і ў кратэрах вулканаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІСКАЗІ́МЕТР (ад віскоза + ...метр),
прылада для вымярэння вязкасці вадкасцей і газаў. Бываюць капілярныя (найб. пашыраныя; вызначаецца час працякання зададзенага аб’ёму вадкасці праз капіляр), ратацыйныя (вымяраецца вярчальны момант або вуглавая скорасць аднаго з сувосевых цел, паміж якімі знаходзіцца даследаваная вадкасць або газ), шарыкавыя (вымяраецца час падзення шарыка паміж 2 меткамі) і ультрагукавыя (вымяраецца скорасць затухання ваганняў у даследаванай вадкасці). Выкарыстоўваецца для вымярэння вязкасці пры розных т-рах металаў, буд. матэрыялаў, хім. і харч. прадуктаў і інш.Гл. таксама Вісказіметрыя.
Вісказіметры: 1 — капілярны; 2 — шарыкавы; 3 — ратацыйны; а і б — меткі; α — вугал закручвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСКАЗІМЕ́ТРЫЯ,
сукупнасць метадаў вымярэння вязкасці. Існуе шмат метадаў і вісказіметраў розных канструкцый для вымярэння вязкасці, што абумоўлена шырокім дыяпазонам значэнняў вязкасці (ад 10−5 Па∙с у газаў да 1012 Па∙с у палімераў) і неабходнасцю яе вымярэння пры нізкіх ці высокіх т-рах і цісках (напр., звадкаваныя газы, расплавы металаў).
Эксперыментальна вязкасць вызначаюць абс. ці адноснымі метадамі. Абс. метадамі вымяраюць датычнае напружанне τ, скорасць зруху γ̇ пры цячэнні даследавальнага рэчыва і вызначаюць вязкасць η = τ/γ̇. Пры вымярэнні адноснымі метадамі карыстаюцца вісказіметрамі, пракалібраванымі па вадкасцях (газах) з вядомай вязкасцю. М.-Р.Пракапчук.