вагальны рух восі ўласнага вярчэння цела, які адбываецца адначасова з прэцэсіяй і пры якім змяняецца вугал паміж воссю ўласнага вярчэння цела і воссю, вакол якой адбываецца прэцэсія, (вугал нутацыі Θ; гл.Эйлеравы вуглы).
У гіраскопа (ваўчка), што рухаецца пад дзеяннем сілы цяжару , Н. ўяўляе сабой ваганні восі гіраскопа, амплітуда і перыяд якіх тым меншыя. чым большая вуглавая скорасць яго ўласнага вярчэння Ω. Частата Н. пры вялікіх Ω можа быць такая вялікая. што нутацыйныя ваганні восі ваўчка будуць успрымацца на слых (гудзенне). Пры наяўнасці супраціўлення (трэння) нутацыйныя ваганні дастаткова хутка затухаюць, пасля чаго ў гіраскопа застаецца толькі прэцэсійны рух.
У астраноміі Н. — абумоўленыя прыцягненнем Сонца і Месяца невялікія ваганні зямной восі, якія накладваюцца на яе прэцэсійны рух. Адкрыў у 1737 англ. астраном Дж.Брадлей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́Н ((Poisson) Сімеон Дэні) (21.6.1781, г. Пітыўе, Францыя — 25.4.1840),
французскі матэматык, механік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1812). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў (з 1806 праф.). З 1809 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па тэарэт. і нябеснай механіцы, матэм. аналізе, тэорыі імавернасцей, матэм. фізіцы, тэорыі пругкасці, гідрамеханіцы і інш. Даследаваў праблемы устойлівасці Сонечнай сістэмы і рух планет з улікам узбурэнняў. Устанавіў важныя стат. заканамернасці (гл.Вялікіх лікаў закон, Пуасона размеркаванне). Абагульніў ураўненні тэорыі пругкасці на выпадак анізатропных цел, увёў адну з характарыстык пругкасці матэрыялаў (гл.Пуасона каэфіцыент). Прапанаваў адно з ураўненняў матэм. фізікі (гл.Пуасона ўраўненне) і выкарыстаў яго для рашэння задач па гравітацыі і электрастатыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літ. летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу. Асн. змест Р.л. — гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1567. Найб. разгорнута і дэталёва апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Збярогся ў гіст. зборніку 2-й пал. 17 ст. рускага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў б-цы графа М.П.Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Рас.дзярж. бібліятэцы. Апрача бел.-літ. хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гіст. твораў, прысвечаных важным падзеям сусв. і рас. гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву. Р.л. упершыню апубл. ў 1902 Б.А.Вахевічам, перавыдадзены М.М.Улашчыкам у т. 35 «Поўнага збору рускіх летапісаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pochłaniać
незак.
1. паглынаць; усмоктваць; абсарбіраваць;
pochłaniać dźwięki — паглынаць гукі;
2. паглынаць; патрабаваць;
pochłaniać wielkie koszty — патрабаваць вялікіх выдаткаў;
3. паглынаць; захопліваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шлэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шлёпаць (у 3, 4 і 5 знач.). [Андрэй] стаў, і .. [Балюта] забегла яму наперад — шлэпала босымі нагамі па падлозе: — Не стой... Ідзі ў другую хату.Пташнікаў.Ад нашага гумна шлэпае да мяне.. паставы ў накінутым на шынель кажусе, з карабінам і ў вялікіх саламяных чаравіках.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыптаме́рыя
(ад крыпта- + -мерыя)
паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва сям. таксодыевых, якое дасягае вельмі вялікіх памераў; пашырана ў Японіі і Кітаі, у іншых краінах вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Клапаву́хі ’аблавухі’ (Нар. лекс.). Укр.клаповухі ’тс’, балг.клепоух, славен.klapouh ’тс’, польск.kłapouchy, чэш.кіаройску́ ’тс’. Паралелі сведчаць аб магчымасці прасл.klapouхъ (Слаўскі, 2, 251–252). Першая частка гэтага складанага слова да дзеяслова klapali, які яшчэ ў праславянскі перыяд развіў значэнне ’біць’, ’пляскаць’. Адсюль польск.kłapały ’аб вялікіх (пляскатых) вушах’, чэш.kľapalé uši ’адвіслыя вушы’, серб.-харв.клепаете уши ’тс’. Бясспрэчна, праславянскі характар гэтага словазлучэння прывёў да таго, што дзеяслоў klapali атрымаў другаснае значэнне ’абвісаць’ (параўн. балг.клемам, серб.-харв.клепати, славен.klapali). Сюды ж прасл.Ыаръlь ’кусок матэрыі, плоскі кусок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́бка ‘від матыкі з жалезным пальцам замест лапаткі для чысткі ўнутры вялікіх прадметаў’ (Мат.), ‘скобля’ (Пятк. 1), скло́бка, шкло́бка ‘тс’ (ТС), склы́бка ‘тс’ (Шатал.), склэ́бка ‘тс’ (Сл. Брэс.), скло́бля ‘прылада для прыгатавання борці (нож з ручкай)’ (Сержп. Борт.). Укр.палес.скло́бка ‘прылада для здымання кары з дрэва’. Відаць, ад склобі́ць ‘здымаць кару з дрэва’ (ПСл), ‘скрэбці’ (ТС), ‘чысціць рыбу, скрэбці малую бульбу’ (Вешт.), што ў выніку метатэзы з скаблі́ць ‘ачышчаць кару з дрэва; ачышчаць бульбу ад шалупіння’ (Варл., Бяльк., Касп.), ‘часаць’: скабліла ногі (Касп.), ско́блыты ‘абіраць бульбу’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цана́, -ы́, мн. цэ́ны і (з ліч. 2, 3, 4) цаны́, цэн, ж.
1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.
Зніжэнне цэн.
Ц. праезду аўтобусам.
2. звычайна ў форме Тцано́й (-о́ю), чаго. Ужыв. ў знач.: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.
Перамагчы цаной вялікіх страт.
Любой цаной дасягнуць мэты.
3.перан. Значэнне, роля чаго-н.
Ц. слова.
○
Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.
◊
У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.
Цаны нямакаму-чаму (разм.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.
|| прым.цэ́насны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЛЬШЭ́ЎСКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (гл.Румянцаўскі летапіс). У 19 ст. захоўваўся ў б-цы А.Хамінскага ў маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі р-н). Датуецца 1550.
У Альшэўскім летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага кн. Палемона да сярэдзіны 15 ст.Найб. падрабязна асветлены перыяд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535. Альшэўскі летапіс — самы ранні пераклад на польскую мову бел.-літ. летапісу. Зберагаецца ў Нац. б-цы ў Варшаве. Апубл. С.Пташыцкім асобным выданнем (Вільня, 1907) і ў Поўным зборы рус. летапісаў (т. 17, 1907), перавыдадзены М.М.Улашчыкам тамсама (т. 35, 1980).