Тое, што і скронь. Вузкая.. пасма чорных валасоў, выбіўшыся з-пад шапкі, прыліпла каля правага віска.Кулакоўскі.[Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас ужо серабро на вісках. [Чарнавус:] Ёсць-такі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ака́зія, ‑і, ж.
1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.
2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўвало́ка, ‑і, ДМ ‑лоцы, ж.
Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне валокі. — Я буду працаваць на той паўвалоцы зямлі, якую і буду прасіць вас пакінуць за мною...Чарот.Як бліжэйшыя сваякі, яны арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Папрабаваць (папробаваць) усё, многае. Перапробаваць усе гатункі тытуню. □ Калі клёву на тую або іншую блешню доўгі час няма, трэба па чарзе перапрабаваць усе насадкі, якія маюцца ў вас.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свары́ць, свару, сварыш, сварыць; незак., каго.
Выклікаць сварку, спрэчку каго‑н. з кім‑н. Бацькі кажуць ёй [дачцэ]: — Ну, цяпер ты з мужыком будзеш добра жыць. — Чаму? — пытаецца дачка. — Бо мы выгналі чорта з вашай хаты. Гэта ён, пракляты, сварыў вас!Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Сталічны (пра горад). Ці хто здалёк прыбыў, ці зблізку, Які б вас вецер ні прынёс — Вам Камароўку ў стольным Мінску Не абмінуць, бы ўласны лёс.Гілевіч.Жыві ж, красуйся, горад стальны. З руін да славы ўставай.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праба́чце, я вас патурбава́ў! – Нічога! Verzéihung, ich hábe Sie gestört! – (Das) macht nichts;
ён жыве нічо́га сабе́ er lebt éinigermaßen gut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дано́с, ‑у, м.
Тайнае паведамленне уладам, начальству аб чыіх‑н. недазволеных, процізаконных дзеяннях. — На вас данёс, валасны старшыня Язэп Брыль! Сам асабіста хадзіў да станавога прыстава з даносам!Колас.— За горадам была падпольная сходка, на якую паліцыя па нейчым даносе зрабіла аблаву.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй.Лынькоў.// Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерашу́чы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва рашучасць. Нерашучы чалавек. □ [Трахім Лявонавіч:] — У маім уяўленні вы заўсёды былі той самай нерашучай, сарамлівай Анютай, якой я вас ведаў раней.Корбан.// Які выражае адсутнасць рашучасці, сведчыць аб нерашучасці. Нерашучы характар. □ З глыбіні залы пачуўся нерашучы голас.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)