ПАДЧАШЫ́НСКІ Карл Іванавіч (7.11.1790, в. Жырмуны Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.4.1860),
бел. архітэктар; прадстаўнік стылю класіцызму. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1813—14, выкладаў у ім у 1819—31), Пецярбургскай АМ (1814—16), у 1817—19 у Італіі і Парыжы. Працаваў на Беларусі, у Літве і Польшчы. Паводле праектаў П. пабудаваны вучылішчы ў гарадах Бабруйск Магілёўскай вобл., Невель Пскоўскай вобл. (Расія; абодва каля 1819, з К.Хршчановічам), Мазыр Гомельскай вобл. (1820-я г.), гімназія ў Слуцку Мінскай вобл. (1829—38); Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль (1830-я г.); калонная зала ун-та (1817), палац ген.-губернатара (1825—32, з В.Стасавым) і евангелічная рэфармацкая царква (1830—35) у Вільні. Аўтар 3-томнай працы «Пачаткі архітэктуры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКАРО́ЎСКІЯ МО́ГІЛКІў Санкт-Пецярбургу,
мемарыяльныя могілкі; месца масавых пахаванняў ленінградцаў, што памерлі ў час блакады горада 1941—42 (каля 470 тыс.чал.), і ўдзельнікаў абароны горада ў Вял.Айч. вайну. Знаходзяцца ў паўн.-ўсх. частцы горада (на Выбаргскім баку). У 1956—60 на могілках узведзены арх.-скульпт. мемар. ансамбль (арх. А.Васільеў, Я.Левінсон, скульпт. В.Ісаева, Р.Таўрыт, М.Вайнман, Б.Каплянскі, А.Малахін, М.Харламава). Яго кампазіцыйны цэнтр — бронзавая скульптура, што сімвалізуе Радзіму-маці. На фрызах і цэнтр. стэле змешчаны вершы В.Бергольц і М.Дудзіна. Каля ўвахода на П.м. 2 павільёны з музейнай экспазіцыяй, побач Вечны агонь. П.м. — месца ўрачыста-жалобных цырымоній. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНЬЕ́ТА (італьян. sinfonietta памяншальнае ад sinfonia),
шматчасткавы музычны твор, блізкі да сімфоніі. Ад апошняй адрозніваецца меншымі памерамі, абмежаваным складам выканаўцаў (пераважна малы сімф. ці камерны аркестр або інстр.ансамбль), прастатой муз. зместу (часта жанрава-быт. характару), змякчэннем канфліктнасці сімф. драматургіі.
Сфарміравалася ў 2-й пал. 19 ст. (І.Раф., М.Рымскі-Корсакаў). Найб. пашырылася ў 20 ст. ў творчасці М.Рэгера, П.Хіндэміта, Б.Брытэна, Ф.Пуленка, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, А.Хачатурана, Б.Чайкоўскага, М.Вайнберга, Г.Уствольскай і інш.
У бел. музыцы да С. ўпершыню звярнуўся М.Чуркін, аўтар 3 С. («Беларускія карцінкі», 1925; 1949,1955). Сярод інш. аўтараў С.; М.Аладаў, Г.Ермачэнкаў, П.Падкавыраў, Р.Сурус, К.Цесакоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
манумента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўражвае сваёй магутнасцю; велічны, грандыёзны. На нашых вачах з руін узнімаюцца манументальныя дамы, праспекты і вуліцы мяняюць напрамкі.Лобан.Грандыёзны ансамбль увенчаны манументальнай 13‑метровай фігурай савецкага воіна-вызваліцеля.«Маладосць».//перан. Вялікі, рослы, мажны (пра чалавека). Устаў з свайго месца манументальны Пацяроб і ўладна супакоіў публіку.Зарэцкі.
2.перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Манументальная проза.
3. Выражаны ў грандыёзных формах. Манументальнае мастацтва. Манументальны жывапіс. □ У сваіх манументальных роспісах і пано мастак [Шагал] не адмаўляецца ад улюбёнай звычкі паказваць людзей у рэальным становішчы.Шматаў.
[Ад лац. monumentalis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхі́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто прытрымліваецца якіх‑н. поглядаў, ідэй; прыхільна адносіцца да каго‑, чаго‑н.; паслядоўнік. Кангрэс прыхільнікаў міру. Прыхільнікі рамантызму ў мастацтве. □ Іван Дамінікавіч спакваля, ціха адказаў: — Я лепш пераеду вось у гэты дом, — і ён паказаў на прыгожы ансамбль сяміпавярховых будынкаў. — Тут і ванна будзе, і ліфт, і гарачая вада. Адным словам, я не прыхільнік індывідуальнай хутарской гаспадаркі.Хведаровіч.
2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго‑н.; паклоннік. Насустрач Мечык. Вася Мечык — Яе [Аксаны] прыхільнік, лепшы друг. Гатовы да любых паслуг.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуэ́т
(іт. duetto, ад лац. duo = два)
1) музычны твор для двух выканаўцаў (спевакоў, музыкантаў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага;
2) ансамбль з двух выканаўцаў (напр. вакальны д., д. скрыпачоў);
3) удзельнікі парнага спартыўнага выступлення (напр. д. фігурыстаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДЗЕ́ЦКІ ПРЫГО́ННЫ КВАРТЭ́Т У.Г.КАСТРЫЁТА-СКАНДЭРБЕ́КА Існаваў у канцы 1840—50-я г. Створаны кампазітарам-аматарам У.Г.Кастрыёта-Скандэрбекам
(блізкі сябра М.Глінкі і А.Даргамыжскага) у яго маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне з прыгонных сялян, прафесійна падрыхтаваных ням. скрыпачом Бекерам. У склад квартэта ўваходзілі С.Іваноў (1-я скрыпка),
М.Міхайлаў (2-я скрыпка), В.Андрэеў (альт), К.Васільеў (віяланчэль). Ансамбль меў вял. рэпертуар. Пра высокі ўзровень яго выканальніцкага майстэрства сведчыць выкананне ўсіх 16 квартэтаў Л.Бетховена, апошнія з якіх — найскладанейшыя творы сусв. квартэтнай л-ры. Квартэт пад кіраўніцтвам свайго ўладара вёў шырокую канцэртную дзейнасць на Магілёўшчыне; у 1858 тройчы выступаў у Магілёве з выкананнем твораў В.А.Моцарта і Бетховена.
Літ.:
Skrobecki L. Korespondencia z Mohilewa nad Dnieprem // Ruch muzyczny. 1858. № 27.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ КЛЯ́ШТАР БЕНЕДЫКЦІ́НЦАЎ.
Існаваў у 1662—1865 у в. Гарадзішча (цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл.). Засн. трокскім ваяводам Я.Копацем, які ў якасці фундушу даў фальваркі з в. Бышляк, Бяла, Волька, Гарадзішча, Заазер’е, Купяцічы, Любель, Селішча, Сошна, Цёлкавічы (у 1818 у іх было 350 сялян). У ансамбль кляштара ўваходзілі мураваныя касцёл, 2-павярховы жылы корпус, званіца, кузня, бровар, крама, флігель, калодзеж. Касцёл св. Ганны пабудаваны ў 1774, меў разьбяныя алтары, амбон і інш., сцены і скляпенні аздоблены размалёўкамі. У школе пры кляштары ў пач. 19 ст. навучалася 15 шляхецкіх дзяцей, працавала сталярная майстэрня, у б-цы было 1574 кнігі (1829). У 1865 кляштар скасаваны, касцёл закрыты. У 1910 касцёл зноў дзеючы, у 1944 разбураны ням.-фаш. захопнікамі. Захаваўся жылы корпус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Busch) Эрнст (22.1.1900, г. Кіль, Германія — 18.6.1980),
нямецкі спявак (барытон) і драм. акцёр. Чл. Нямецкай АМ. З 1921 працаваў у розных т-рах Германіі, выконваў сатырычныя паліт. і рэв. песні ў «чырвоных кабарэ» і рабочых клубах. Стварыў уласны выканальніцкі стыль, адзначаны рэв. пафасам, аратарскай выразнасцю. У садружнасці з паэтамі Б.Брэхтам і Э.Вайнертам, кампазітарамі Г.Эйслерам і К.Вейлем стварыў шэраг папулярных песень. Антыфашыст, у 1933 эмігрыраваў з Германіі. З 1945 адзін з вядучых акцёраў «Нямецкага тэатра», у 1950—60 — т-ра «Берлінер ансамбль». Уклад у муз. мастацтва — анталогія грампласцінак Буша «Песенная хроніка XX ст.». Нац. прэмія ГДР 1949, 1956, 1970, 1979.
Літ.:
Шнеерсон Г.М. Эрнст Буш и его время. М., 1971;
Hoffmann L., Siebig K.E. Busch: Eine Biogr. in Texten, Bildern und Dokumente. Berlin, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРА-НЕ́ЎСКАЯ ЛА́ЎРАў Санкт-Пецярбургу,
помнік архітэктуры 18 ст.Засн. Пятром I у 1710 на ўшанаванне памяці Аляксандра Неўскага як манастыр; з 1797 лаўра (буйны мужчынскі праваслаўны манастыр). У арх.ансамбль лаўры ўваходзяць Благавешчанская царква (1717—22, арх. Д.Трэзіні, Т.Швертфегер), Фёдараўскі корпус з царквой (1740—50, арх. П.Трэзіні), Троіцкі сабор у стылі класіцызму (1776—90, арх. І.Староў) і інш. На тэр. лаўры створаны дзярж. запаведнік, дзе размешчаны Музей гар. скульптуры з некропалем 18 ст. (Лазараўскія могілкі з надмагільнымі помнікамі работы І.Мартаса, М.Казлоўскага і інш.) і некропалем майстроў мастацтваў (Ціхвінскія могілкі). У Аляксандра-Неўскай лаўры пахаваны М.В.Ламаносаў, А.В.Сувораў, М.М.Карамзін, І.А.Крылоў, П.І.Чайкоўскі, Ф.М.Дастаеўскі, М.І.Глінка і інш.