ра́ла, ‑а, н.
Адгаліненне ствала дрэва; тоўсты сук. Дрэвы раслі на прыволлі: яны былі высокія, мажныя ў абхваце, з разгалістымі раламі. С. Александровіч. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа, у ралах якой была прымайстравана старая барака. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Звесці курчам. Хвароба скурчыла старога. / у безас. ужыв. Пры гэтых словах палкоўніка скурчыла неяк. Галавач.
2. Сагнуць, падагнуць. Між густых кустоў у мох Грышка змораны прылёг, Скурчыў ногі абручом І заснуў салодкім сном. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́віць, слаўлю, славіш, славіць; незак., каго-што.
Праслаўляць каго‑, што‑н. Славім мы дарогі баявыя, Першыя Кастрычніка гады. А. Александровіч. Я слаўлю мой край і мой горад, Што плённаю працай жыве. Прыходзька. Чалавека славіць праца І на полі, і ў млыне. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убо́га,
1. Прысл. да убогі (у 1, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Бедна. [Марына:] — Просім да стала, Хоць на стале ў нас убога. Колас.
3. безас. у знач. вык. Без раскошы і ўпрыгожанняў; проста. У пакоі было ўбога і няўтульна. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́нсавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фінансаў, звязаны з арганізацыяй фінансаў, з грашовым абаротам і крэдытам. Фінансавая сістэма. Фінансавы план.
2. Разм. Грашовы. Перш за ўсё доктар лекарскіх навук апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. С. Александровіч.
•••
Фінансавы капітал гл. капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.
У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.
[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краі́на, ‑ы, ж.
1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горкая краіна. Цёплыя краіны. Азёрная краіна. □ Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Колас.
2. Дзяржава. Сацыялістычныя краіны. Капіталістычныя краіны. □ Краіна родная, Савецкая краіна, Табе я ў песнях сэрца аддаю. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Марна страціцца, загубіцца. — Не пройдзе праз які тыдзень дождж, — і бульба, лічы, змарнуецца, тады ёй ужо нішто не паможа... С. Александровіч. Канцавенькі з дбайнасцю гаспадыні прыбіраў са стала: адносіў, што на паліцу, што ў цабэрак, каб не змарнавалася. М. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)