Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як арцель «Чырвоны металіст». Рамантавала веласіпеды, прымусы, гадзіннікі і пішучыя машынкі, выпускала электраматоры і інш. З 1955 з-д станкапрылад, выпускае і распрацоўвае (з 1966) абсталяванне для станкабуд. прам-сці. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. цэхі: мех., зборна-малярны, кавальска-тэрмічны, пнеўмапатронаў, рамонтна-мех., інструментальны, ліцейны ўчастак. Выпускае (1995): ціскі станочныя, патроны такарныя 3-кулачковыя з ручным і механізаваным прыводамі, сталы паваротныя, круглыя з ручным і механізаваным прыводамі, гарызантальна-вертыкальныя, электрамех. заціскальныя галоўкі, пілы, тэрмапластааўтаматы, дрылі ручныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да 28.7.1944 у Брэсце. Ініцыятары стварэння першых груп камуністы П.Т.Жулікаў і Р.С.Радкевіч. Пад кіраўніцтвам Брэсцкага патрыятычнага падполля дзейнічала Брэсцкае маладзёжнае падполле. Падпольшчыкі прымалі па радыё, размнажалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, цёплае адзенне, медыкаменты для партызан, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з фаш. лагераў, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе моладзі ў Германію, перашкаджалі рамонту вагонаў, пуску ліцейнага цэха, псавалі станкі і абсталяванне, выводзілі са строю паравозы, разам з дыверсійнымі групамі партыз. атрадаў, што змагаліся вакол Брэста, правялі шэраг падрыўных аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Тімя Янкі Купалы.
Існаваў у 1936—55 у Оршы. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1941. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., гіст. (да 1951), бел. і рус. мовы і л-ры, з 1944 падрыхтоўчае і завочнае. Працавалі кафедры: бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, педагогікі і псіхалогіі, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму. У Айч. вайну знішчаны навуч. корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў работу ў 1944. Закрыты ў сувязі з узбуйненнем пед.ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЯ ВЫ́РАБАТКА,
штучная поласць у зямной кары, утвораная ў выніку горных работ. Адрозніваюць горныя вырабаткі разведачныя (для пошуку і разведкі карысных выкапняў) і эксплуатацыйныя (для распрацоўкі радовішчаў); падземныя і адкрытыя.
Падземныя бываюць вертыкальныя (шурфы, шахтавыя ствалы, гезенкі), гарызантальныя (штольні, штрэкі, квершлагі, орты), нахіленыя (брэмсбергі, скаты, нахілы, шурфы і інш.); ачышчальныя, дзе адбываецца выманне карысных выкапняў (лавы, камеры), і падрыхтоўчыя, у якіх рухаецца транспарт, устаноўлена вентыляцыйнае абсталяванне і інш. Да горнай вырабаткі адносяць і буравыя свідравіны. З адкрытых горных вырабатак найб. пашыраны капітальныя і разразныя траншэі, а таксама раскрыўныя і здабыўныя ўступы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЕПРАПЯТРО́ЎСК,
горад на Украіне, цэнтр Днепрапятроўскай вобл.Засн. ў 1776, у 1796—1812 Новарасійск, да 1926 Екацярынаслаў. 1190 тыс.ж. (1993). Порт на р. Дняпро. Чыг. вузел. Буйны прамысл. цэнтр Украіны. Гал. галіны: чорная металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (металургічнае і горна-шахтавае абсталяванне, станкабудаванне, с.-г. машынабудаванне і інш.), хім. (азотныя ўгнаенні, сінт. смолы, пластмасы, шыны, фарбы), лёгкая (трыкат., швейная), харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Днепрапятроўскі цэнтр АН Украіны. 9 ВНУ (у т. л. 2 ун-ты), 5 т-раў, 3 музеі. Палац Пацёмкіна (канец 18 ст., цяпер Палац студэнтаў), Праабражэнскі кафедральны сабор (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНД (Dortmund),
горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Рэзідэнцыя Карла Вялікага, гар.прав. з 13 ст. 602 тыс.ж. (1994). Буйны трансп. вузел — усходнія «вароты» Рура. Порт на р. Эмшэр (прыток р. Рэйн); звязаны з Паўночным м. каналам Д.-Эмс. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Гал. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне (пераважна металургічнае, пад’ёмна-трансп.абсталяванне, станка- і лакаматывабудаванне, эл.-тэхн.), тэкст., хім. (вытв-сць угнаенняў і пластмас), харчасмакавая (найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр вытв-сці піва). Ун-т. Музеі, у т. л. сярэдневяковага мастацтва ў замку Капенберг. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЧАВА́ЛЬНІК,
навясное абсталяванне да гусенічнага трактара для карчавання пнёў, хмызняку і камянёў або прычапная машына для суцэльнага карчавання пнёў і схаванай драўніны, пагрузкі іх у трансп. сродкі ці ўкладкі ў валок. Можа выкарыстоўвацца і для рыхлення шчыльных грунтоў (гл.Карчавальныя машыны). Таксама ёсць К. сцёблаў бавоўніку — машына для выдалення сцёблаў пасля ўборкі бавоўны-сырцу. Адрозніваюць К.-валкаўкладчыкі (збіраюць сцёблы ў суцэльны валок або ў невял. копы) і К.-здрабняльнікі (здрабняюць сцёблы і раскідваюць іх па полі або загружаюць у трансп. сродкі).
Схема работы карчавальніка: 1 — пры суцэльным карчаванні хмызняку і драбналесся; 2 — пры ўборцы камянёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЕРАМІ́Н»,
адкрытае акцыянернае т-ва (ААТ) па вытворчасці буд. матэрыялаў. Утворана 3.6.1994 на базе вытв. аб’яднання «Мінскбудматэрыялы», якое дзейнічае з 1975 як шматгаліновае прадпрыемства. У яго ўвайшлі камбінат буд. матэрыялаў (галаўное прадпрыемства) і заводы: керамічны (дзейнічаў з 1902 як арцель па вытв-сці глінянай цэглы), мінералаватных вырабаў, «Будфарфор» (усе ў Мінску), а таксама кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (з 1995 горны цэх, г.п. Радашковічы) і цагельны завод «Студзёнка» (закрыты ў 1981). Асн. прадукцыя (1998): цэгла, плітка для ўнутр. абліцоўкі сцен, для падлогі, чарапіца, мінералаватныя будаўнічыя маты, сан.-тэхн. абсталяванне, наборы кафлі для печаў і камінаў, арх. кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ХАЛАДЗІ́ЛЬНІКАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску на базе майстэрняў па вырабе тавараў хатняга ўжытку; з 1977 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Атлант», з 1993 акц.т-ва«Атлант» закрытага тыпу. У 1962 выпусціў першы халадзільнік «Мінск-1», з 1964 пачалася серыйная вытв-сць халадзільнікаў маркі «Мінск». З 1978 пачаўся выпуск быт. маразільнікаў. Халадзільнік «М-12» адзначаны Вял. залатым медалём міжнар. кірмашу ў Лейпцыгу (1977), шэраг інш. відаў — прызам Залаты «Трафей якасці» (1992, 1993, 1994). Асн. прадукцыя (1999): быт. халадзільнікі, маразільнікі і прамысл.абсталяванне. Больш за 80% прадукцыі экспартуецца.
Вытворчы корпус і зборачны цэх Мінскага завода халадзільнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭЛЕКТРАТЭХНІ́ЧНЫ ЗАВО́Дімя В.І.Казлова.
Пабудаваны ў 1953—56 у Мінску як Мінскі з-д электрашчытоў кіравання, з 1956 Мінскі дзярж. саюзны электратэхн. з-д. У 1957—65 пабудаваны гал. і дапаможныя карпусы. З 1967 сучасная назва. Вырабляе электратэхн. абсталяванне (1999): трансфарматары сілавыя масленыя (да 1000 кВА), сілавыя сухія (да 1000 кВА), маламагутныя сухія (0,063—2,5 кВА) рознага прызначэння; электрападстанцыі для атамных, цеплавых і гідраэлектрастанцый, для электразабеспячэння нафтаздабыўной прам-сці, для тэрмаапрацоўкі бетону і грунту; прылады катоднай абароны магістральных нафта- і газаправодаў і інш. падземных метал. збудаванняў; быт. зарадныя, пусказарадныя прылады, зварачныя трансфарматары, эл. масленыя абагравальнікі і інш.