частка электратэхнічных машын, апаратаў і прыстасаванняў, якая канцэнтруе, павялічвае і размяркоўвае (з наданнем патрэбнай канфігурацыі) магнітны паток. Робіцца з ферамагнітных матэрыялаў (гл.Ферамагнетыкі), звычайна з лістоў электратэхн. сталі. М. служаць ротары і статарыэл. рухавікоў і генератараў, асяродкі (Ш- або П-падобнай замкнёнай формы) эл.трансфарматараў, электрамагнітаў, электрамагн. рэле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІ́ (ад франц. maquis зараснікі вечназялёнага калючага цяжкапраходнага кустоўя),
адна з назваў франц. партызан, якія ў час 2-й сусв. вайны ў 1940—44 дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупантаў; састаўная часткаРуху Супраціўлення Францыі. Базіраваліся пераважна ў лясах і горных раёнах. У некаторых атрадах М. змагаліся сав. ваеннапалонныя, што ўцяклі з ням. канцлагераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НЫ (ісп. marranos),
яўрэі ў Іспаніі і Партугаліі ў 14—17 ст., якія афіцыйна (у т. л. вымушана) прынялі каталіцтва. Займаліся гандлем, некат. з М. былі на дзярж. службе і нават сярод каталіцкага духавенства. Значная частка М. працягвала тайна выконваць яўр.рэліг. абрады, за што ісп.інквізіцыя падвяргала іх ганенням і пакаранню смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭ́НТНАЕ ПРА́ВА,
галіна заканадаўства, нормы якой рэгулююць маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя правы на стварэнне, прававую ахову і выкарыстанне вынаходстваў, карысных мадэлей і прамысл. узораў; састаўная частка заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці. Сістэма аховы правоў — выдача патэнта. У Рэспубліцы Беларусь гал. крыніцай П.п. з’яўляецца Закон «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СЕ́ТКА,
сукупнасць усіх рэк, што знаходзяцца ў межах якой-н. тэрыторыі; часткагідраграфічнай сеткі. Характар і структура Р.с. вызначаюцца складаным узаемадзеяннем фіз.-геагр. умоў, ад якіх залежыць велічыня і інтэнсіўнасць паступлення вады, супраціўленне глеб і грунтоў размыву. Ступень развіцця Р.с. характарызуецца каэфіцыентам яе гушчыні (суадносіны сумы даўжынь усіх рэк басейна да яго плошчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
частка старадаўняга рус. галаўнога ўбору замужніх жанчын; чахол з палатна, кумачу ці інш. тканіны, які надзяваўся паверх кічкі. Мела вышытую пярэднюю частку, бакавыя лопасці з завязкамі і заднюю частку. Паверх С. завязвалі хустку. Бытавала таксама ў некат. груп мардвы. З канца 19 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНАТУ́РА (позналац. signatura ад лац. signare абазначаць, указваць),
1) частка рэцэпта з указаннем спосабу прыёму лякарства; таксама копія рэцэпта ўрача, якая прыкладаецца да выдадзенага аптэкай лякарства.
2) Парадкавы нумар кожнага друкаванага аркуша ў кнізе, часопісе, які друкуецца на 1-й і 3-й яго старонках злева ўнізе з мэтай кантролю за правільнасцю фальцоўкі і брашуравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тарара́ка ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (слуц., ЛА, 1), ’рагавы стрыжань пяра’ (слуц.Жыв. св.). У аснове назвы — гукаперайманне, параўн. та́ркаць ’крычыць (пра гусей)’, гл. Цвёрдая частка пяра выкарыстоўвалася для свісткоў і дудачак: “Гого-гого, гусачок! // Зрабі хлопчыку свісток // З беласнежнага крыла // Ды з бліскучага пяра” (саліг., Дзіц. фальклор, 137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ланок ’загваздка ў санях, калёсах’ (Бес.) — родавы варыянт да ўкр.ланка ’звяно ў лунцугу’, ’плеценая частка пугг.