кулі́са, ‑ы, ж.
1. звычайна мн. (кулі́сы, ‑ліс). Плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой. Выйсці з-за куліс. Зайсці за кулісы. // перан.; чаго або якія. Тое, чым прыкрываюць што‑н., за чым хаваецца што‑н. Максім Танк з партыйных пазіцый глянуў за кулісы злавеснай барацьбы палітычных сіл, што разгарэлася пасля смерці Пілсудскага. У. Калеснік.
2. Рычаг або сістэма рычагоў для перамены ходу машыны.
3. Паласа, засаджаная ў 2–3 рады кукурузай, сланечнікам і інш., як сродак для захавання глебы ад высыхання і вымярзання ў засушлівых і маласнежных раёнах. // Паласа лесу паміж дзвюма дзялянкамі.
•••
За кулісамі — а) у тэатральным, акцёрскім асяроддзі. Мець знаёмых за кулісамі; б) тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцы. Прадстаўнікам урада ЗША, відаць, давялося нямала папрацаваць за кулісамі Асамблеі. Кавалёў.
[Фр. coulisse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віна́, -ы́, мн. ві́ны і (з ліч. 2, 3, 4) віны́, він, ж.
1. Нядобры ўчынак, правіннасць.
Разумець сваю віну.
Даказаць віну.
2. адз. Прычына, крыніца чаго-н. (неспрыяльнага).
Па чыёй-н. віне (гэта значыць з-за каго-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адрыгну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́цца; зак.
1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.
Адрыгнулася (безас.) цыбуляй.
2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).
Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.
|| незак. адрыга́цца, -а́ецца і адры́гвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ме́сяц, -а, м.
1. Нябеснае цела, спадарожнік Зямлі.
З-за хмары выплыў м.
2. мн. -ы, -аў. Дванаццатая частка астранамічнага года.
Больш як м. знаходзіўся ў шпіталі.
|| памянш.-ласк. ме́сячык, -а, м. (да 1 знач.).
|| прым. ме́сячны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́паўзці, -зу, -зеш, -зе; вы́паўз, -зла; -зі; зак.
1. Выйсці паўзком, паўзучы.
В. праз шчыліну.
2. Павольна рухаючыся, з’явіцца.
З травы выпаўзла вужака.
З-за гары выпаўз аўтобус (перан.).
|| незак. выпаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́стаяць, -таю, -таіш, -таіць; -тай; зак.
1. што. Прастаяць доўга або з цяжкасцю.
В. чаргу за білетам.
В. на нагах цэлую змену.
2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць.
В. супраць ворага.
В. у барацьбе.
|| незак. высто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вясна́, -ы́, мн. вёсны і (з ліч. 2, 3, 4) вясны́, вёсен і вёснаў, ж.
Пара года, якая ідзе за зімой.
Ранняя в.
В. жыцця (перан.: пра маладосць).
|| прым. веснавы́, -а́я, -о́е, вясно́вы, -ая, -ае і вясе́нні, -яя, -яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Частка стрававальнага тракту: мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.
2. Тое, што і горла (у 1 і 2 знач.; разм.).
Схапіць за глотку.
|| прым. гло́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́рдасць, -і, ж.
1. Пачуццё ўласнай годнасці, самапавага.
Нацыянальная г.
2. Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх-н. поспехаў.
Г. за сяброў.
3. Пра таго, кім (чым) ганарацца.
Сын — мая г.
4. Ганарыстасць, напышлівасць.
Яго абвінавачвалі ў празмернай гордасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кулуа́ры, -аў.
1. Памяшканні па-за залай пасяджэння (у парламенце, тэатры і пад.), якія служаць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч.
2. перан. Аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах (кніжн.).
Вядома з кулуараў.
|| прым. кулуа́рны, -ая, -ае.
Кулуарныя размовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)