куліса, ‑ы, ж.
1. звычайна мн. (кулісы, ‑ліс). Плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой. Выйсці з-за куліс. Зайсці за кулісы. // перан.; чаго або якія. Тое, чым прыкрываюць што‑н., за чым хаваецца што‑н. Максім Танк з партыйных пазіцый глянуў за кулісы злавеснай барацьбы палітычных сіл, што разгарэлася пасля смерці Пілсудскага. У. Калеснік.
2. Рычаг або сістэма рычагоў для перамены ходу машыны.
3. Паласа, засаджаная ў 2–3 рады кукурузай, сланечнікам і інш., як сродак для захавання глебы ад высыхання і вымярзання ў засушлівых і маласнежных раёнах. // Паласа лесу паміж дзвюма дзялянкамі.
•••
За кулісамі — а) у тэатральным, акцёрскім асяроддзі. Мець знаёмых за кулісамі; б) тайна, скрытна, у неафіцыйнай абстаноўцы. Прадстаўнікам урада ЗША, відаць, давялося нямала папрацаваць за кулісамі Асамблеі. Кавалёў.
[Фр. coulisse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)