Каланда́ ’невялікая колькасць чаго-небудзь’ (Мат. Маг.). Няясна, няма ўпэўненасці ў дакладнасці дэфініцыі, параўн.: «Ні падзелюць ужо калынду тую, сьмех ажно бярець» (с. 41). Відаць, слова непасрэдна суадносіцца з рус.ярасл.каланда ’багацце’, бран.каландить ’эканоміць’. Мяркуючы па рус.ярасл.каланду набить ’разбагацець’, прыведзеныя вышэй значэнні з’яўляюцца другаснымі, а першаснай была семема ’кашалёк, каліта’. На той жа рус. тэрыторыі зафіксавана калама ’кашалёк з грашыма, каліта’; на жаль, яно таксама няяснае. У разглядаемым слове ‑н‑, відаць, другаснае; пры такім дапушчэнні, магчыма, з тат.kalta ’кашалёк’. Не выключана (і прыклад з бран. тэрыторыі гэта як быццам пацвярджае), што слова распаўсюджвалася з бел. гаворак (вядома, што ў Яраслаўскай вобласці ёсць перасяленцы з Магілёўшчыны), аднак унікальнасць бел. слова не дазваляе сцвярджаць гэтага з упэўненасцю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
person
[ˈpɜ:rsən]
n.
1) асо́ба f., чалаве́к -а m.
not a single person — ні адно́й жыво́й душы́, ніко́га, ніво́днаго́ чалаве́ка
2) вы́гляд -у m., зьне́шнасьць f.
He has a fine person — Ён ма́е до́брую зьне́шнасьць
3) Gram. асо́ба f.
first person, second person, third person — пе́ршая асо́ба, друга́я асо́ба, трэ́цяя асо́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dead2[ded]adj.
1. мёртвы; загі́нуўшы;
a dead body мярцвя́к, труп;
a dead language мёртвая мо́ва
2. неадушаўлёны; нежывы́;
dead matter нежыва́я матэ́рыя
3. зняме́лы, здранцве́лы; зацёклы;
My foot has gone dead. У мяне знямела нага.
4. по́ўны, абсалю́тны;
be a dead loss быць стра́тным; быць няўда́лым;
come to a dead stop спыні́цца як скамяне́лы;
dead certainty по́ўная ўпэ́ўненасць;
in a dead faint у глыбо́кай непрыто́мнасці;
in dead earnest зусі́м сур’ёзна;
He is the dead spit of his father. infml Ён выліты бацька.
5. вы́карыстаны;
a dead match вы́карыстаная запа́лка
6. : go dead;
Тhe radio went dead. Радыё змоўкла.
♦
dead men tell no tales мёртвыя маўча́ць;
more dead than aliveні жывы́ні мёртвы/ледзь жывы́;
over my dead bodyinfml то́лькі праз мой труп
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)