цэ́рбер, ‑а, м.

Уст.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у падземнае царства.

2. перан. Злосны, люты вартавы. — То павольна! — крыкнуў Нявіднаму чорны астрожны цэрбер і штурхануў яго ў плечы. Колас.

[Ад лац. Cerberus з грэч. Kérberos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

=tum суф. назоўнікаў ніякага роду, утварае:

1) назвы стану, паводзін, складу думкі: Hldentum n геро́йства, гераі́зм

2) назоўнікі са зборным значэннем: Mnschentum n чалаве́цтва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУЛЬБЯ́НІКІ,

1) бліны з бульбы, тое, што дранікі.

2) Традыцыйная бел. страва з тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак. Іх запякаюць са смятанай ці тоўчаным ільняным семем у лёгкім духу печы. Бульбянікі пашыраны па ўсёй Беларусі.

т. 3, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zmieść

зак.

1. змесці;

zmieść kurz ze stołu — змесці пыл са стала;

2. змесці, знесці;

zmieść z powierzchni ziemi — знесці з паверхні зямлі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мулы, ст.-бел. мулы ’высокія туфлі’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. muły ’тс’, якое са ст.-франц. mule > франц. mule ’туфлі без абцасаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інструменталі́зм

(англ instrumentalism, ад с.-лац. instrumentalis = інструментальны)

суб’ектыўна-ідэалістычны філасофскі кірунак (разнавіднасць прагматызму), які лічыць свядомасць адным са сродкаў прыстасавання да асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кангламера́цыя

(лац. conglomeratio = збіранне)

1) працэс утварэння кангламерату 2;

2) буйны горад разам з прыгарадамі са шматмільённым насельніцтвам, напр. Токіо, Нью-Йорк, Масква.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэмагра́фія

(ад гр. demos = народ + -графія)

навука, якая даследуе склад, колькасць, заканамернасці ўзнаўлення насельніцтва ў іх грамадска-гістарычнай абумоўленасці; звязана са статыстыкай 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мабу́я

(н.-лац. maubia)

яшчарка сям. сцынкавых са стройным целам даўжынёй да 22 см, пашыраная ў Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

азарэ́ла

(н.-лац. azorella)

травяністая расліна сям. парасонавых са скурыстым лісцем, пашыраная ў Паўд. Амерыцы і Новай Зеландыі; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)