адсу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., каго-што.

1. Сунучы, перамясціць на невялікую адлегласць.

А. стол ад акна.

2. Адчыняючы што-н., адвесці ўбок.

А. засаўку.

3. Зрабіць менш важным, менш значным.

Будзённае жыццё адсунула на задні план мары.

4. перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых.

|| незак. адсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Штуршком аддаліць, адапхнуць каго-, што-н.

2. перан. Сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-н.; парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-н.

Сваімі ўчынкамі а. знаёмых.

|| незак. адшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і адштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Стукнуць з вялікай сілай.

Г. абухом па бервяне.

2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў).

Гакнулі па тры кружкі піва.

|| незак. га́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. га́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.

Г. ежу.

2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.

Г. кнігі.

Г. слёзы.

Г. паветра.

Г. словы.

|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. глыта́нне, -я, н.

|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.

1. Утвараць моцныя гукі, грукат.

Грымяць калёсы па бруку.

За лесам грымела (безас.). Г. каструлямі.

2. перан. Мець вялікую папулярнасць, славу.

Г. на ўсю краіну.

|| зак. прагрыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́.

|| аднакр. гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ма́нуты; зак., каго-што.

1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.

Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?

2. Не выканаць абяцання, ашукаць. —

Не падманеш? Прыедзеш у тэрмін? — Не падману.

|| незак. падма́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падма́н, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць.

П. воз плячом.

2. Штурхнуўшы, падсунуць, наблізіць да чаго-н.

П. суседа да дзвярэй.

3. перан. Схіліць да чаго-н., прыспешыць з чым-н., паскорыць што-н. (разм.).

|| незак. падшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і падштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылі́пнуць, -ну, -неш, -не; -іп, -іпла; -ні́; зак.

1. да чаго. Моцна прыстаць (пра што-н. ліпкае або да чаго-н. ліпкага).

Кашуля прыліпла да потнага цела.

2. перан. Тое, што і прыстаць (у 3 і 4 знач.; разм.).

Прыліпла са сваімі распытваннямі.

Прыліп нейкі дзіўны спадарожнік.

|| незак. прыліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́хнуць, -ну, -неш, -не; пах, -хла; -ні; незак.

1. Вылучаць які-н. пах.

Добра п.

П. мятай.

Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).

2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).

Пахне нядобрым.

Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Злёгку дакрануцца чым-н. да каго-, чаго-н., прыкласці на момант.

2. што. Змясціць, пакласці.

П. яшчэ адзін ложак у пакоі.

3. перан., каго (што). Прыладзіць на якую-н. пасаду, месца, працу (разм.).

П. у горад.

|| незак. прытыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)