Лабіду́да ’гультай, бяздзейнік, лодар’ (КЭС, лаг., КТС), ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) складанае экспрэсіўнае слова, утворанае ад лоб 1 (гл.) і дуда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыгва́ ’непраходнае балота’ (Яшкін). Няясна. Хутчэй за ўсё (параўн. значэнне слова) з дрыгва ’тс’, на якое аказала ўплыў нейкая іншая назва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бязу́ла ’гультай’ (Касп.), бязу́льны ’свавольны, гарэзлівы’ (БРС). Няяснае слова. Можа, да без і ул‑ (вуліца)? Параўн. рус. безу́ла і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́рфыл ’вэрхал, трывога’ (Бяльк.). Дыялектнае змяненне запазычанага з польск. мовы слова ва́рхал ’тс’ (гл.) праз стадыі ва́рх(ы)л > ва́рхвыл > ва́рфыл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асло́на ’ахова’ (Яруш.). Улічваючы рэдкасць ужывання слова, хутчэй з польск. osłona ’тс’, чым непасрэдна ад асланяць (Нас.: ослоняць), асланіць. Гл. засланяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багра́к ’няроўнасць, шурпатасць’, багракова́тый ’кручкаваты’ (палес., Клім.). Цёмнае слова. Хутчэй за ўсё да буго́р ’няроўнасць’ з дыялектнай зменай ненаціскнога у > а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багі́ ’абразы’ (Інстр. II). Рус. бог, бо́ги, бога́, укр. біг ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова бог (гл.), вядомае ва ўсх.-слав. мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закуба́нь, зыкуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.). Гл. закаба́іна. Пры функцыяніраванні слова не выключана другаснае супастаўленне з уласнай назвай р. Кубань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыбоі́д ’вадзяны жук’ (Сл. Брэс.). Фанетычны варыянт слова рыбае́д. Назва ўзнікла ў выніку народных уяўленняў аб тым, што жук харчуецца рыбай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубня́ ‘парахно (для абкурвання пчол)’ (Мат. Гом.). Слова няяснага паходжання (недакладнае прачытанне рукапіснага запісу *трухня?). Гл. таксама трухля ‘тс’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)