садаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па садаводстве; чалавек, які разводзіць сад, сады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадме́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Настаўнік, спецыяліст па якім-н. вучэбным прадмеце.

Аб’яднанні прадметнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Намеснік рэктара.

П. па навуковай рабоце.

|| прым. прарэ́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прыкусіць.

2. Адкусваць па кусочках.

П. цукар пры чаяванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надме́рны, -ая, -ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

Н. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазача́савы, -ая, -ае.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. пазача́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панчо́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар па вырабе панчох.

|| ж. панчо́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць і папала́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова.

П. па гарах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамі́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Часовае спыненне ваенных дзеянняў па ўзаемнай згодзе бакоў.

Заключыць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першакла́сны, -ая, -ае.

Лепшы па якасцях, кваліфікацыі; узорны.

П. спецыяліст.

Першакласная тэхніка.

|| наз. першакла́снасць, -і, ж.