ЗАХА́РАЎ (Георгій Няфёдавіч) (24.4.1908, с. Старое Сямёнкіна Самарскай вобл., Расія — 6.1.1996),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскую ваен. шкалу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнай авіядывізіі, у склад якой уваходзіў франц. полк «Нармандыя—Нёман». З. вызначыўся пры вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Гродна. Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНКЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.5.1891, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай вобл., Расія — 16.9.1973),
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1906. Першы зб. вершаў «Дзікая парфіра» (1912) у духу акмеізму. Аўтар паэмы «Машынная гарачая пара» (1931), зб-каў «Набор вышыні» (1937), «Праз навальніцы гадоў» (1962) і інш. Перакладаў творы Ф.Фрэйліграта, В.Гюго, У.Уітмена, У.Шэкспіра, сучасных паэтаў ЗША, Англіі, Іспаніі, Францыі, Балгарыі, Югаславіі, Аўстраліі і інш. (зб. «Паэты XX ст.», 1965; «Амерыканскія паэты», 1969).
Тв.:
Избранное. М., 1973;
Сказочная эра: Стихотворения, повесть, беллетрист. мемуары. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БРЫЯ (Cantabria),
аўтаномная вобласць і адм. правінцыя на ПнІспаніі, на ўзбярэжжы Біскайскага зал. Пл. 5,3 тыс.км². Нас. 524 тыс.чал. (199. Адм. ц., прамысл. і трансп. вузел — г. Сантандэр. Большую ч.тэр. займаюць Кантабрыйскія горы. Важны прамысл. раён. Здабыча поліметал. і жал. руд. Выплаўка чыгуну і сталі. Металург., судна- і самалётабуд., электратэхн., хім., тэкст., харчасмакавая (пераважна рыбакансервавая, тытунёвая) прам-сць. Мяса-малочная жывёлагадоўля. У пасевах пераважае кукуруза і бабовыя. Гал.тэхн. культура — тытунь. Развіта агародніцтва і садоўніцтва. Рыбалоўства. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАЛО́НСКІЯ ГО́РЫ,
горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі. Даўж. каля 250 км. Цягнуцца з ПнУ на ПдЗ уздоўж берага Міжземнага м., ад Пірэнеяў да нізоўя р. Эбра. Складаюцца з двух паралельных ланцугоў — прыморскага (выш. 400—600 м) і ўнутранага (выш. да 1712 м, г. Монтсень), размежаваных падоўжнай тэктанічнай упадзінай. Складзены з крышт. парод палеазою (граніты, кварцыты і інш.), а таксама з вапнякоў, пясчанікаў і глін мезакайназою. Карст. Клімат міжземнаморскі. Лясы з дубу, каштану, буку, алепскай хвоі, пініі; маквіс. У перадгор’і плантацыі аліў, вінаграднікі, сады, пасевы кукурузы, пшаніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЯНІ́Т, дыстэн,
мінерал падкласа ортасілікатаў, сілікат алюмінію Al2[SiO4]O. Прымесі жалеза (да 1%), хрому (1,8%), тытану (0,04%), вальфраму. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя слупкаватыя, радзей таблітчастыя, снопападобныя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер ад белага да блакітнага і густога сіне-зялёнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—7. Шчыльн. 3,5—3,7 г/см³. Утвараецца пры метамарфізме асадкавых парод, багатых гліназёмам, у зоне высокіх ціскаў, а таксама ў гранітных пегматытах. Сыравіна для вытв-сці вогне- і кіслотатрывалых матэрыялаў, алюмініевая руда. Радовішчы ў ЗША, Індыі (найбуйнейшыя), Бразіліі, Іспаніі, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСЕ́ТА (Meseta),
Кастыльскае пласкагор’е. У цэнтр.ч. Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі і Партугаліі. Займае б.ч. Пірэнейскага п-ва. Складзена пераважна з герцынскіх крышт. парод. Уяўляе сабой спалучэнне плато, невысокіх масіваў і міжгорных упадзін, на З моцна расчлянёна тэктанічнымі разломамі. Пераважаюць выш. 600—1200 м. Хрыбтом Цэнтр. Кардыльера (выш. 2592 м) падзелена на Старакастыльскае і Новакастыльскае пласкагор’і. Клімат пераважна субтрапічны, міжземнаморскі, на Пн Галісіі — умераны, марскі. Асн. рэкі — Дуэра, Таха, Гвадыяна. Ксерафітныя хмызнякі і стэпы, на ПнЗ — разрэджаныя шыракалістыя і хваёвыя лясы. Вырошчваюць збожжавыя. Сады, вінаграднікі. Пашавая жывёлагадоўля. Найбуйнейшы горад — Мадрыд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВІТУ́ХІ, рапухі-павітухі (Alytes),
род бясхвостых земнаводных сям. круглаязычных. 2 віды: П. звычайная (A. obstetricans), якая пашырана ў Сярэдняй Еўропе і ўсх.ч. Пірэнейскага п-ва, і П. іберыйская, або іспанская (A. cisternasii), — у Іспаніі і Партугаліі. Жывуць ва ўзгорыстых і гарыстых мясцовасцях. Актыўныя ўначы. Пракопваюць доўгія хады ў глебе.
Даўж. да 5 см. Скура бародаўчатая, папяліста-шэрая Кормяцца беспазваночнымі Самка адкладвае (на сушы) ікру 2 слізістымі шнурамі даўж. да 1,7 м (у кожным да 75 яец), самец намотвае іх на свае сцёгны (адсюль назва) і носіць да вылуплівання апалонікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РТУ́ТНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысл. здабычы ртуці. Гал. рудны мінерал — кінавар (мае ртуці 86,2%), другасныя — метацынабарыт, самародная ртуць, лівінгстаніт і інш. Р.р. падзяляюцца на вельмі багатыя або штуфныя (5—10% і больш Hg), багатыя (каля 1%), радавыя (0,2—0,3%), бедныя (0,06—0,12%), убогія (0,02—0,06%) і ртуцьзмяшчальныя (0,01—0,00001%). Паклады пластападобныя і кантактавыя, жылы, гнёзды, штокверкі. Радовішчы нізкатэмпературныя гідратэрмальныя, радзей вулканагенныя, адзначаны выпадкі сучаснага адкладу ртуці з вод тэрмальных крыніц (штат Невада, ЗША; Новая Зеландыя; Камчатка). Найб. значныя запасы Р.р. у Іспаніі, Італіі, ЗША, Турцыі, Алжыры.