Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут 1/595; 2/244; 3/215 (табл.); 4/151, 494; 6/504, 511; 7/111; 12/706
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі радыётэхнічны інстытут 2/244, 330; 3/215 (табл.); 7/111, 218, 247; 9/46, 47; 11/653; 12/706 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКІ МУЗЫЧНА-ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т імя Гнесіных,
назва ў 1944—92 Расійскай акадэміі музыкі.
т. 10, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ТЭАТРА́ЛЬНАГА МАСТА́ЦТВА ў Маскве,
назва ў 1922—91 Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва.
т. 6, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі педагагічны інстытут 1/253; 2/239; 3/215 (табл.). 394; 4/146; 7/218, 246; 8/365; 10/584; 12/375
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ГІСТО́РЫІ ПА́РТЫІ пры ЦК КПБ, Гісторыка-палітычных даследаванняў інстытут (з кастр. 1990),
навукова-даследчая ўстанова ў структуры былой Кампартыі Беларусі ў 1929—91. Папярэднікам ін-та была камісія [Гістпарт пры ЦБ КП(б)Б], створаная ў 1921 для збору, вывучэння і выдання дакументаў і матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэв. руху на Беларусі. У 1929 пераўтворана ў Ін-т гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Меў аспірантуру. У 1937—38 многія навук. супрацоўнікі рэпрэсіраваны, ін-т ліквідаваны. У 1945 адноўлены. У пасляваен. гады ў структуру ін-та ўваходзілі сектары: гісторыі партыі; парт. будаўніцтва; перакладаў; падрыхтоўкі і выдання прац па гісторыі барацьбы бел. народа супраць ням.-фаш. захопнікаў; парт. архіў, навук. б-ка, Дом-музей I з’езда РСДРП. Пасля перабудовы ў 1990 меў аддзелы: гісторыі Кампартыі Беларусі і паліт. партый сацыяліст. арыентацыі; тэорыі грамадскага развіцця і сучаснай палітыкі партыі; рэдакцыйна-выдавецкі. Спецыялізаваны савет ін-та прымаў да абароны канд. і доктарскія дысертацыі па гіст. навуках. Пры ін-це працаваў Бел. рэсп. савет па каардынацыі распрацоўкі гісторыі КПСС і КПБ.
Асн. кірункі работы: гісторыя рэв. руху на Беларусі, роля ў ім бальшавіцкіх арг-цый, інш. партый, утварэнне КПБ і БССР, арганізатарская і ідэалаг. дзейнасць КПБ на розных этапах, грамадз. вайна і ваен. інтэрвенцыя на тэр. рэспублікі, нац.-вызв. рух у Зах. Беларусі, удзел бел. народа ў барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў у гады 2-й сусв. вайны. У розны час ін-т узначальвалі А.А.Сянкевіч, В.А.Сербента, П.В.Саевіч, І.А.Раманчук (в.а.), М.А.Ляўкоў, У.С.Пасэ, Я.Р.Пузыроў (в.а), І.С.Чымбург, Ф.А.Новікава, М.М.Мяшкоў, Н.В.Каменская, М.Ф.Капіч, І.М.Ігнаценка, Р.П.Платонаў. У 1991 ін-т перададзены ў падпарадкаванне Галоўархіва Рэспублікі Беларусь і пераўтвораны ў Бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (з 1994 бел. н.-д. цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, з 1996 Бел. НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы). Парт. архіў ін-та стаў асновай Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Р.П.Платонаў.
т. 7, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т РАДЫЕЭКАЛАГІ́ЧНЫХ ПРАБЛЕ́М Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Ін-та ядзернай энергетыкі АН Беларусі (існаваў з 1965). У ін-це (1998): 10 лабараторый, 2 аддзелы, аспірантура.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: радыяцыйныя праблемы навакольнага асяроддзя; стварэнне метадаў, абсталявання і прылад для вырашэння задач па зніжэнні ў рэспубліцы наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС). Распрацаваны метады аналізу аварыйных працэсаў на ядзерна- і радыяцыйнабяспечных аб’ектах; рэкамендацыі па стварэнні бяспекі тэр. Беларусі пры аварыях на аб’екце «Укрыццё» разбуранага энергаблока ЧАЭС; камплект нарматыўна-метадычнай дакументацыі для дзярж. спецыялізаваных прадпрыемстваў па абследаванні і дэзактывацыі аб’ектаў, забруджаных у выніку катастрофы на ЧАЭС. Створана сістэма нагляду за міграцыяй радыенуклідаў з пунктаў пахавання на тэр. Беларусі адходаў дэзактывацыі і вызначаны іх уплыў на радыеэкалагічнае становішча; методыка комплекснай ацэнкі радыяцыйна-хім. ўздзеяння прыродных і антрапагенных забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе.
М.Л.Жамжураў.
т. 7, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны інстытут музычнай навукі (Масква) 2/228
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут (Масква) 2/408
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Міжнародны інстытут агульнай семантыкі (ЗША) 1/88
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)