вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на беразе Лукаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 45 км ад Брэста. 744 ж., 283 двары (1999). Т-ва з абмежаванай адказнасцю «Вілія». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Магіла сав. воіна і ахвяр фашызму. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ФНЕТ (Ofnet),
дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзін аднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМАСтарэйшы,
Пальма Век’ё (Palma Vecchio; сапр.Негрэці; Negretti) Якопа (каля 1480, Серына, каля г. Бергама, Італія — 30.7.1528), італьянскі жывапісец; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісуэпохі Высокага Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Зазнаў уплывы Джарджоне, Тыцыяна, Л.Лота. Творы вызначаюцца мяккай, насычанай колеравай гамай, ідылічнасцю пейзажных фонаў, жыццярадаснасцю персанажаў: «Адам і Ева» (да 1512), «Тры сястры» (каля 1515—18), «Сустрэча Іакава і Рахілі» (каля 1520) і інш. Аўтар алтара царквы Санта-Марыя Фармоза ў Венецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛАГЕНІ́Я (ад металы + грэч. genos нараджэнне),
раздзел вучэння аб карысных выкапнях, які даследуе геал. і геахім. заканамернасці размяшчэння рудных радовішчаў у прасторы і часе. Тэрмін уведзены ў 1892 франц. геолагам Л. дэ Лане. Асн. задача М. — перспектыўная ацэнка руданоснасці геал. структур і эпох. М. падзяляецца на: эндагенную (даследуе радовішчы металічных руд, утварэнне якіх звязана з глыбіннымі працэсамі); экзагенную (радовішчы жалеза, нікелю, марганцу і інш., утвораныя ў паверхневых умовах пры выветрыванні горных парод і асадканамнажэнні ў водных басейнах); агульную (тэарэт. асновы і агульныя заканамернасці пашырэння рудных фармацый); рэгіянальную (руданосныя плошчы і рудныя радовішчы ў межах геал. рэгіёна, таксама адносна тэктанічных структур, тыпаў горных парод і інш.); спецыяльную (заканамернасці пашырэння ў часе і прасторы арудзянення аднаго металу, напр., берылію, жалеза ці комплексу металаў, напр., медна-нікелевых сульфідных руд).
Рудныя комплексы металаў пераважна прымеркаваны да асобных рэгіёнаў зямнога шара, якія наз.металагенічнымі правінцыямі, узнікненне іх абумоўлена геал. будовай і геал. гісторыяй гэтых тэрыторый. У геал. гісторыі Зямлі вылучаны металагенічныя эпохі — пэўныя перыяды часу назапашвання металаў на асобных участках зямной кары ў выглядзе радовішчаў. Рэзка адрозніваюцца ў металагенічных адносінах геасінкліналі, для якіх характэрны эпохі глыбіннага рудаўтварэння, і платформы, што з’яўляюцца абласцямі пашырэння рудных радовішчаў паверхневага генезісу. У выніку правядзення металагенічных даследаванняў складаюцца металагенічныя і прагнозныя карты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЭ́ЛЬ (Acheul),
археалагічная культура ніжняга палеаліту ў Еўропе, Афрыцы і Азіі. Назва ад мясцовасці Сент-Ашэль каля г. Ам’ен (Пн Францыі), дзе знойдзены прылады часу рыскага зледзянення. У Еўропе вылучаюцца 3 эпохі Ашэля — стараж.-ашэльская (абэвіль, шэль), каля 900—400 тыс.г. назад, сярэдне- і познаашэльская (каля 400—100 тыс.г. назад). Людзі Ашэля (пітэкантрапы, сінантрапы і інш.) жылі ў пячорах, пад адкрытым небам, карысталіся агнём, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. У прац. дзейнасці выкарыстоўвалі ручныя рубілы, масіўныя адшчэпы і інш. каменныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХМА́ГІРЫ,
шматслойнае гарадзішча і могільнік у штаце Карнатака на Пд Індыі. Раскопкі далі магчымасць прасачыць змену археал. культур і іх развіццё ў Паўд. Індыі ад эпохі неаліту (каля 2200—1000 да н.э.) да канца 1—2 ст.н.э. У ніжнім пласце знойдзены неалітычныя паліраваныя сякеры, мікраліты, ляпная кераміка, медныя і бронзавыя рэчы; у больш познім — чорна-чырвоная кераміка і т.зв. мегалітычныя пахаванні. Вывучана больш за 300 пахаванняў, шмат з іх абнесены змацаванымі паміж сабой каменнымі плітамі і звычайна абкружаны каменнай муроўкай.
італьянскі вучоны, архітэктар, пісьменнік, музыкант; адзін з найб. значных гуманістаў эпохі Адраджэння. Атрымаў адукацыю ў Падуі, працаваў у Рыме і Фларэнцыі. Аўтар тэарэт. трактатаў, якія абагульнялі вопыт тагачаснага мастацтва і ўзбагачалі яго вынікамі навукі («Пра жывапіс», «Пра дойлідства», «Пра статую»). Пабудаваныя паводле яго праектаў цэрквы Сан-Франчэска ў Рыміні (1447—68), Сан-Себасцьяна (1460) і Сант-Андрэа (1472—94) у Мантуі былі вызначальным крокам у асваенні ант.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЭВІ́ЛЬ (франц. Abbeville),
абэвільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. знойдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10—20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнц-міндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс.г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохіашэль. У л-ры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЫТА́РНАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
выхаваўчая канцэпцыя, заснаваная на сляпым прызнанні аўтарытэтаў, падаўленні ініцыятывы выхаванцаў і падпарадкаванні выхавальніку. Прынцып аўтарытарызму ў выхаванні найб. выразны ў рэліг. сістэме выхавання (езуіцкія калегіумы), у пед. канцэпцыі ням. вучонага І.Ф.Гербарта, у фаш. педагогіцы. З эпохі Адраджэння прагрэсіўныя педагогі супрацьпастаўлялі аўтарытарнаму выхаванню прыродаўзгодненае выхаванне, заснаванае на ідэі поўнай свабоды дзіцяці (Ж.Ж.Русо, рус. педагог К.М.Вентцэль) ці разумнай апекі і творчага супрацоўніцтва выхавальніка і выхаванца (Л.М.Талстой, А.С.Макаранка, В.А.Сухамлінскі і інш.).