Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пя́лька ’тарфянік’ (швянч., Сл. ПЗБ). Выводзіцца з літ.pélkė ’тс’ (Грынавяцкене і інш., там жа), сюды ж лат.pel̃ce, peļ̃ķe ’балота’, прус.pelky ’тс’, суадносныя з pìlkas ’шэры’ (Фрэнкель, 567), пялёсы (гл.), параўн. Неўская, Балт. терм., 111.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ві́смут
(ням. Wismut)
1) хімічны элемент, крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал; выкарыстоўваецца для прыгатавання легкаплаўкіх сплаваў;
2) лякарства, прыгатаванае са злучэнняў вісмуту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рутэ́ній
(н.-лац. ruthenium, ад с.-лац. Ruthenia = Русь)
хімічны элемент, серабрыста-шэры тугаплаўкі метал плацінавай групы, з якога вырабляюцца валаскі для лямп напальвання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бусе́ць: жыта бусе́е ’псуецца, пакрываецца іржой’ (Запіскі, т. 2, кн. 9, 112). Параўн. рус.дыял.бу́се́ть ’плеснець, цвісці’. Усё ад *busъ ’шэры’, слова, пашыранага на рускай моўнай тэрыторыі, але ад якога ў бел. мове ёсць вытворнае — бу́сел (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абадра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абадраць.
2.узнач.прым. Падраны, пашарпаны. Ад усяго пакоя, ад абадраных сцен, аблупленай столі, разбітай шыбы ў акне аддае холадам пустэчай.Галавач.// У зношаным, падраным адзенні. Ледзь брыдзе па вуліцы шэры натоўп, абадраных, дашчэнту знясіленыя людзей.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАЛЬЦЫ́М (ад грэч. analkis слабы),
пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2∙2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см³. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІДРЫ́Т (ад ан... + грэч. hydōr вада),
1) мінерал класа сульфатаў Са(SO4). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя, прызматычныя, ігольчастыя. Зярністыя, валакністыя агрэгаты, канкрэцыі. Бясколерны ці блакітнаваты, шэры. Бляск шкляны. Цв. 3,5—3,8. Шчыльн. 2,9—3 г/см³. Паглынаючы ваду, пераходзіць у гіпс. Асадкавы гідратэрмальны мінерал. Выкарыстоўваецца як звязвальнае рэчыва, угнаенне, сыравіна для атрымання сернай к-ты, вырабны камень.
2) Асадкавая парода, складаецца пераважна з мінералу ангідрыту. Выкарыстоўваюць як угнаенне, цэмент і інш. На Беларусі трапляецца ў адкладах сярэдняга і верхняга дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НІСТЫ СЛА́НЕЦ,
асадкавая горная парода, якая складаецца з гліністых мінералаў (пераважна гідраслюдаў, хларыту, каалініту і інш.), а таксама кварцу, палявых шпатаў, карбанатаў, арган. рэчыва, часам і сульфідаў жалеза. Порыстасць 1—3%. Не размакае ў вадзе. Расшчапляецца на тонкія пліткі. Колер чорны або цёмна-шэры. Утвараецца ў выніку ўшчыльнення (дыягенезу) глін і іх частковай перакрышталізацыі пры апусканні на значныя глыбіні. Пры далейшых зменах ператвараецца ў філіт ці хларытавы сланец. Выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял, у электрапрам-сці і як напаўняльнік лёгкіх бетонаў.