БАГІ́РАЎ Націк Надзір-аглы (н. 7.9.1964, г. Баку),
бел. спартсмен (барацьба дзюдо і самба). Засл. майстар спорту Беларусі (1995). Скончыў азерб.ун-т нафты і хіміі (1986). З 1987 у Мінску. Чэмпіён свету (1991, 1992) і Еўропы (1989, 1992, 1994, 1995) па самба, прызёр Кубка Еўропы (1994, 2-е месца) і чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995, 3-е месца) па дзюдо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЯ́КІН Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.4.1961, г. Архангельск, Расія),
бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1982). Скончыў Архангельскі лесатэхнічны ін-т. З 1987 у Мінску. Уладальнік Кубка свету (1985), пераможца 1-й Сусв. шашачнай алімпіяды (1986), чэмпіён свету (1989) — у камандным заліку; сярэбраны (1986) і бронзавы (1992, 1994) прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым першынстве. Неаднаразовы пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў Юрый Паўлавіч (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЫ́ГІН Ігар Уладзіміравіч (н. 6.6.1956, г. Лентварыс Тракайскага р-на, Літва),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя да 90 кг). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978), засл. майстар спорту СССР (1981). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён свету (1981, Осла, Нарвегія), Еўропы (1980; г. Пр’евідза, ЧССР), СССР (1980). Уладальнік Кубка свету (1981, Балгарыя). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ Аляксандр Анатолевіч (14.7.1936, Мінск — 4.7.1977),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1955). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1965—75 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), чэмпіянату свету (1962, Буэнас-Айрэс) у камандным заліку. ЧэмпіёнСССР (1955, 1958, 1961, 1962) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНІЦ (Steinitz) Вільгельм (14.5.1836, Прага — 12.8.1900),
шахматыст і шахматны тэарэтык. Вучыўся ў Венскім політэхн. ін-це. Распрацаваў шахматную тэорыю пазіцыйнай гульні. З 1862 у Вялікабрытаніі, з 1883 у ЗША. Першы чэмпіён свету па шахматах (1886—94). Пераможца ў матчах-турнірах з А.Андэрсенам (1866), М.Чыгорыным (1889, 1892), І.Гунсбергам (1890/91), Э.Шыферсам (1896) і ў міжнар. турнірах (1873, 1882, Вена; 1894, Нью-Йорк).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЖЫ́ЛАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 28.12.1980, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1997 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1999, г. Цяньцзінь, Кітай) у камандным заліку. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЯНКО́Ў Дзяніс Уладзіміравіч (н. 17.9 1983, г. Гомель),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). З 1998 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён свету (2001, г. Гент, Бельгія) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр першынства Еўропы (2000, г. Брэмен, Германія) у асабістым заліку ў практыкаваннях на брусах. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (2002, г. Патры, Грэцыя) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЁРНЫ СПОРТ,
палёты і спаборніцтвы на планёрах; від. авіяц. спорту, адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграмы спаборніцтваў уваходзяць палёты: скарасныя па трохвугольных маршрутах на адлегласць 100, 200, 300 і 500 км; на далёкасць да намечанага пункта з вяртаннем на старт; на далёкасць з пасадкай у канечным пункце; на т.зв. адкрытую далёкасць па прамой і на далёкасць з праходам 1 ці 2 паваротных пунктаў; дасягненне абс. вышыні палёту. Спаборніцтвы праводзяцца на планёрах стандартнага (крыло даўж. да 15 м) і адкрытага (больш за 15 м) класаў.
П.с. узнік у канцы 19 — пач. 20 ст. Заснавальнік О.Ліліенталь. У Расіі першыя гурткі планерыстаў узніклі ў 1900-х г. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1948, раз у 2 гады. Планёрная камісія створана пры Міжнар.авіяц. федэрацыі ў 1950. Найб. развіты П.с. у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі.
На Беларусі П.с. развіваецца з канца 1930-х г. Сярод бел. спартсменаў А.Белякоў, чэмпіёнСССР і 6-й Спартакіяды народаў СССР (1975); І.Баркоўская, чэмпіёнка СССР (1978); А.Дзятлаў, чэмпіён свету (1994); А.Каўшырка, рэкардсмен свету і СССР па скорасці палёту для 2-месных планёраў (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧКІ́ НА ЛЫ́ЖАХ З ТРАМПЛІ́НА,
від лыжнага спорту. Праводзяцца з трамплінаў з разліковай магутнасцю (аптымальная даўж. скачка) 20—50 м (малыя), 50—70 м (сярэднія), 70—90 м (вял.) і больш за 120 м (для палётаў на лыжах). Спаборніцтвы на Алімп. гульнях, чэмпіянатах свету і інш. праводзяцца на трамплінах магутнасцю 70 і 90 м; уваходзяць у праграму лыжнага дваябор’я.
Паходзяць з Нарвегіі. Першыя афіц. спаборніцтвы адбыліся ў 1897 паблізу Осла. У праграме Алімп. гульняў з 1924 (сярэдні трамплін) і з 1964 (вял.); чэмпіянаты свету з 1937 (з 1964 — на 2 трамплінах). Найб. пашыраны ў краінах Скандынавіі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, Японіі і інш.
На Беларусі першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1936. Чэмпіянаты рэспублікі праводзяцца з 1952, з 1962 — у праграме зімовых Спартакіяд. У міжнар. спаборніцтвах бел. спартсмены ўдзельнічаюць з 1961. Найб. вызначыліся чэмпіёны СССР У.Пальчэўскі (1961) і У.Церычаў (1972), Ю.Майсееў — чэмпіён I Усесаюзных зімовых сельскіх гульняў (1977), С.Баброў — чэмпіёнСусв. універсіяды (1999). На Беларусі 5 трамплінаў: 3 у в. Раўбічы Мінскага р-на (20, 40 і 60 м, усе са штучным пакрыццём), у г. Магілёў (30 м), у в. Белае Полацкага р-на Віцебскай вобл. (25 м).