цепла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. цеплавы, напр.: цепластанцыя, цеплатраса, цеплаўстойлівасць, цеплаізаляцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіт...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае знач. слова «агітацыйны», напр.: агіткалектыў, агітпункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзесяці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзесяць, напр.: дзесяцітонны, дзесяціствольны, дзесяцігадзінны, дзесяцікласнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэцы...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адна дзясятая, напр.: дэцыбел, дэцылітр, дэцыметр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вязь, -і, ж.

Ніжняя частка песціка ў кветкі, якая пасля апылення ператвараецца ў плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́ша, -ы, мн. -ы, -ло́ш, ж.

Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машына...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. машына, машынны, напр.: машыназабеспячэнне, машынапракатны, машынаўладальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мед...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. медыцынскі, напр.: медагляд, медбрат, меддапамога, медслужба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міліме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адна тысячная частка метра.

|| прым. міліметро́вы, -ая, -ае.