Басты́сь здаровы, ні на што няздатны хлопец, бадзяга’ (Касп.). Няяснае слова (як і большасць экспрэсіўных слоў наогул). Можна меркаваць, што гэта нейкае ўтварэнне («экспрэсіўны» суфікс ‑с‑), звязанае з басця́цца (з літ. мовы) ’бадзяцца’ (гл.), басця́ка ’бадзяга’ і з байстру́к, бастру́к. Параўн. яшчэ літ.bastū̃nas ’бадзяга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал.лабзень, лазбень ’лоб’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пага́нскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Тое, што і паганы (у 1 знач.). — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот.Гартны.
2.Уст. Нехрысціянскі, якой‑н. іншай веры. Паганскія багі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарто́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, калі бывае ўдача; такі, якому бывае ўдача; удачлівы. Фартовы дзень. Фартовы паляўнічы.
2. Прыгожы. Марыся сапраўды фартовая дзяўчына.Бажко.
3. Спрытны, хвацкі, маладзецкі. Фартовы хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Паслухмяны, пакорлівы, лагодны, рахманы. Шафёр Кузьма Круглы — малады ціхмяны хлопец.Навуменка.Зрабіліся вялікія вочы ў Лізы: ні разу яшчэ не бачыла яна маці, ціхмяную, пакорлівую, вось такой.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sport
[spɔrt]1.
n.
1) спорт -у m.
2) informal до́бры хло́пец
2.
v.i.
1) забаўля́цца, гуля́ць
2) папі́свацца, франці́ць
3.
adj.
спарты́ўны, спарто́вы
•
- Good sport!
- for sport
- in sport
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
jakiż
які; які ж;
jakiż to chłopiec piękny i młody! — які ж гэты хлопец прыгожы і малады!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бады́ль, ‑я, м.
Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхма́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ціхмяны. Глушак зноў паглядзеў на лысаватага: а гэты, можа, і праўда ціхманы і добры.Мележ.Даўней Хведар быў ціхманы, сарамлівы і крыху цельпукаваты хлопец.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)