двухколернасць, уласцівасць некаторых крышталёў выяўляць розную афарбоўку ў залежнасці ад таго, у якім напрамку іх разглядаць; разнавіднасць плеахраізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
са́нта-гертру́да
(ад англ. Santa Gertrudis = назва фермы ў ЗША)
парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, выведзеная ў штаце Тэхас у 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стыльб
(гр. stilbo = ззяю)
адзінка яркасці, роўная яркасці паверхні плошчай 1 см2у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла 1 кандэла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ ХВАЛЬ, рэфракцыя хваль,
змена напрамку распаўсюджвання хвалі ў неаднародным асяроддзі, абумоўленая залежнасцю фазавай скорасці хвалі ад каардынат. Разглядаецца як асобная (незалежная ад дыфракцыі хваль) з’ява толькі ў межах прамянёвага апісання хвалевых працэсаў (гл.Геаметрычная оптыка, Геаметрычная акустыка). Адрозніваюць П.х. на плоскай ці плаўна выгнутай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў і П.х. у плаўна неаднародным асяроддзі.
Пры пераламленні плоскай монахраматычнай хвалі на плоскай мяжы падзелу аднародных асяроддзяў напрамкі распаўсюджвання падаючай і пераломленай хваль падпарадкоўваюцца закону Снэля (гл.Пераламлення паказчык). На мяжы падзелу анізантропных асяроддзяў, дзе фазавая скорасць хвалі залежыць ад напрамку яе распаўсюджвання, адной падаючай хвалі могуць адпавядаць некалькі пераломленых хваль (гл.Падвойнае праменепераламленне). Пры рэзкіх межах падзелу асяроддзяў П.х. суправаджаецца адбіццём хваль. Суадносіны амплітуд падаючай, адбітай і пераломленай хваль залежаць ад прыроды і палярызацыі хваль і вызначаюцца Фрэнеля формуламі. Рэфракцыяй хваль тлумачацца многія з’явы прыроды: міражы, гукавыя каналы ў атмасферы і ў акіяне, звышдалёкая радыёсувязь і інш.Гл. таксама Пераламленне святла, Сейсмічныя хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т.
У цэнтральнай ч. Забайкалля, у межах Даурыі, у Чыцінскай вобл. Расіі. Сістэма выцягнутых упаўн.-ўсх.напрамку горных масіваў даўж. каля 300 км ад вярхоўяў р. Джыла да вытокаў р. Ульдурга. Выш. да 1526 м. Складзены з граніту і крышт. сланцу. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На схілах хваёвыя і лістоўнічныя лясы. Перасякаецца далінай р. Інгада, дзе праходзяць чыгунка і аўтадарога.
зло́дзеі ўле́злі ў ха́ту die Díebe sind ins Haus éingedrungen;
3.разм. (праціснуцца) sich hinéindrängen;
4.разм. (умясціцца, размясціцца) Platz fínden*; sich únterbringen lássen*;
5.разм. (пасяліцца, усяліцца) éinziehen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АБАРАЧЭ́ННЕ, інверсіяў музыцы,
спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры абарачэнне застаецца на месцы, наз. воссю абарачэння. Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней у неполіфанічных творах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ ТУРБІ́НА,
турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) пераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У актыўнай турбіне ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ЧНЫ ГРАДЫЕ́НТ, бараметрычны градыент,
паказчык стану атмасферы, які характарызуе змяненне атм. ціску на адзінку адлегласці па вертыкалі і гарызанталі, вызначаецца ў напрамку, перпендыкулярным ізабары. Звычайна гарызантальны барычны градыент складае 1—3 гПа на 100 км (у трапічных ураганах павялічваецца ў дзесяткі разоў). Замест вертыкальнага барычнага градыенту часта карыстаюцца барычнай ступенню. Ад барычнага градыенту залежаць напрамак і сіла ветру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМІНА́РНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння. Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне. Тэарэтычна Л.ц. вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае Л.ц. вадкасці ў трубе вызначаецца Пуазёйля законам.