расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў Данскую (Растоў-на-Доне) кансерваторыю (1927). У 1932—56 муз. кіраўнік Рускага народнага хору імя Пятніцкага. На аснове традыцый рус.нар.муз. мастацтва стварыў індывід. стыль шматгалосай песні («Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «Зялёнымі прасторамі», «І хто яго ведае», «Ой, туманы мае», «Руская прыгажуня» і інш., многія з якіх сталі народнымі). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯНЫ́ ЗА́ЯЦ, тушканчык вялікі (Allactaga major),
млекакормячае сям. тушканчыкавых атр. грызуноў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Еўропе, Казахстане, Паўд. Сібіры. Жыве ў паўпустынях, лесастэпах, уздоўж дарог у норах.
Самы вял. тушканчык, даўж. цела 19—26 см, хваста да 30 см. Пыска выцягнутая, спераду пляскатая, вушы доўгія, заднія канечнасці пяціпальцыя, доўгія. На канцы хваста яркі і шырокі «сцяг» з чорнай асновай і белай вяршыняй. Верх цела буравата-шэры або пясчана-шэры, знізу белы Нараджае 1—4 дзіцянят. Корміцца насеннем, цыбулінамі і клубнямі розных раслін, зрэдку насякомымі. На зіму ўпадае ў спячку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗЯ́ВЫ,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 15 км на ПнЗ ад г. Міёры. Пл. 0,42 км², даўж. 980 м, шыр. 730 м, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 6,28 км². Схілы катлавіны на Звыш. 10—12 м, часткова разараныя, на У 3—5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Некалькі заліваў. Дно плоскае сапрапелістае, уздоўжзах. і ўсх. берагоў пясчанае. Зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУЛА́К (Portulaca),
род кветкавых раслін сям. партулакавых. Больш за 100 (па інш. звестках, каля 200) відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На Беларусі 1 від — П. агародны (P. oleracea) — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі інтрадукаваны П. буйнакветны (H.grandiflora).
Адна- ці шматгадовыя мясістыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, сядзячае. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя. Плод — каробачка. Аднагадовы П. агародны ўжываецца ў ежу як салата. Харч., лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НІЧНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 32 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,47 км², даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 10,5 км². Схілы катлавіны выш. да 4 м, забалочаныя, пад лесам, на У да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў на ПнУ і ПдЗ — пясчанымі адкладамі. На ПнЗ з воз. выцякае ручай у р. Нача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́ГА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 810 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 11,5 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПнУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пнуздоўж берагоў да глыб. 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРУА́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ, Гумбальта цячэнне,
халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім ак., галіна Заходніх Вятроў цячэння. Праходзіць з Пд па Пн паміж 45° і 4°паўд. ш., уздоўжзах. берагоў Перу і Чылі. Т-ра вады 15—20 °C, скорасць каля 0,9 км/гадз. У раёне 4°паўд. ш. адхіляецца ад берагоў на З і злучаецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем. Некаторыя вучоныя вылучаюць прыбярэжнае і акіянскае П.ц., паміж якімі праходзіць Паўд. Перуана-Чылійскае супрацьцячэнне. П.ц. абумоўлівае адносна нізкія т-ры паветра і малую колькасць ападкаў на ўзбярэжжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
astride
[əˈstraɪd]1.
adj.
з расста́ўленымі нага́мі
2.
adv., prep.
1) ве́рхам; расста́віўшы но́гі
He sits astride on his horse — Ён сядзі́ць ве́рхам на кані́
2) пааба́пал, уздо́ўж
astride of the road — пааба́пал даро́гі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
aboard
[əˈbɔrd]
adv.
1)
а) на карабе́ль (на борт); на самалёт, цягні́к
б) на караблі́(на бо́рце); у самалёце
to go aboard a train — се́сьці ў цягні́к
2) уздо́ўж(карабля́ ці бе́рагу)
•
- All aboard!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пры́зба, ‑ы, ж.
Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу.Сабаленка.Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць.Скрыган.Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)