плынь у зах. навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва і акцэнтуюць увагу на неабходнасці прыняцця неадкладных рашучых захадаў у мэтах аптымізацыі адносін у сістэме «прырода — грамадства». Рысы алармізму ў значнай ступені выявіліся ў дзейнасці ў 1970—80-я г.т.зв.«Рымскага клуба», членамі якога былі многія вядомыя вучоныя і дзеячы розных краін.
чэшскі хімік, заснавальнік чэшскай хім. школы. Вучыўся ў Пражскай тэхн. школе. У 1882—1925 працаваў у Пражскім ун-це (з 1897 праф.). Навук. працы па пацвярджэнні і далейшым развіцці перыяд. закону Дз.І.Мендзялеева. Даказаў (1884) двухвалентнасць берылію. Устанавіў атамныя масы рэдказямельных элементаў (1903) і вызначыў іх месца ў перыяд.сістэме.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Е.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д-р с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
Тв.:
Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСАНАНТЫ́ЗМ [ад лац. consonans (consonantis) зычны гук],
сістэма зычных гукаў мовы або дыялекту на пэўным этапе развіцця. У розных мовах адрозніваецца колькасцю зычных фанем, іх прыкметамі, адносінамі паміж сабой. У сучаснай бел.літ. мове сістэму К. ўтвараюць 39 зычных фанем. У аснову іх класіфікацыі пакладзены дыферэнцыяльныя прыкметы, якія вызначаюцца ўдзелам голасу і шуму, спосабам і месцам утварэння перашкоды ў ротавай поласці, дадатковай артыкуляцыяй (у бел. мове палаталізацыяй). К. процілеглы вакалізму — сістэмегалосных гукаў мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫГАХО́Д,
рух крыг і ледзяных палёў на рэках, азёрах і вадасховішчах пад уплывам цячэння або ветру. Адбываецца вясной і восенню, зрэдку зімой пры моцных і працяглых адлігах. Пры веснавым К. рухаюцца льдзіны, якія ўтварыліся ў выніку разбурэння ледзянога покрыва, пры асеннім — ільдзіны, што сфарміраваліся пры змярзанні ледзянога сала, шарашу, кавалкаў лёду, якія адрываюцца ад заберагаў. К. нярэдка суправаджаецца заторамі лёду. Гушчыня К. на рэках ацэньваецца ў 10-бальнай сістэме, на азёрах — у 3-бальнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКАВА́ННЕ,
дробная апрацоўка глебы на глыб. 5—15 см дыскавымі лушчыльнікамі або баронамі. Тэхналагічны прыём Д. — рыхленне зніжае страты вільгаці на выпарэнне і ўзмацняе яе прыток з ніжэйшых гарызонтаў глебы, знішчае пустазелле, паскарае мінералізацыю раслінных рэшткаў. Д. зніжае шчыльнасць, павышае порыстасць, аэрацыю глебы. У сістэме зяблевага ворыва шырока выкарыстоўваецца для папярочнага разроблівання пластоў пасля ўзворвання цаліны, дзярніны шматгадовых траў, малапрадукцыйных лугоў і пашы, выраўноўвання камлыжыстай раллі, перадпасяўной апрацоўкі азімых і яравых культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТАЛЁВАЙ РАЎНАВА́ГІ ПРЫ́НЦЫП,
агульнае палажэнне статыстычнай фізікі, паводле якога кожны мікраскапічны працэс у раўнаважнай сістэме працякае з той жа скорасцю, што і адваротны яму. Скорасць працэсу ў гэтым выпадку разглядаецца ў статыстычным сэнсе як сярэдняе значэнне скорасці вял. колькасці аднолькавых мікрапрацэсаў. У квантавай тэорыі Д.р.п. выяўляецца ў роўнасці імавернасцей прамога і адваротнага працэсаў. Выкарыстоўваецца пры рашэнні задач фіз. і хім. кінетыкі, пры вызначэнні характарыстык квантавых пераходаў і працэсаў сутыкнення атамных і ядз. часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДЭР,
прылада для кадзіравання інфармацыі ў адпаведнасці з выбраным кодам. Адрозніваюць К. крыніцы (пераўтварае паведамленне ў дыскрэтны сігнал ці сукупнасць такіх сігналаў) і К. канала (узгадняе форму дыскрэтнага сігналу з дадзеным каналам сувязі, напр., для змяншэння лішкавасці паведамлення, забеспячэння перашкодаўстойлівасці і найб. скорасці перадачы). К. сістэм каляровага тэлебачання — прылада для фарміравання сігналаў яркасці і колерападзеленых сігналаў (поўнага відэасігналу ў дадзенай сістэме тэлебачання) з сігналаў асн. колераў. Прылада для дэкадзіравання наз.дэкодэрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у сістэменар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн. працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Вячаслаў Ксенафонтавіч) (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.