КА́ЛГАРЫ (Calgary). горад на Пд Канады, у перадгор’ях Скалістых гор, у прав. Альберта. 821,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр буйнога нафтагазаздабыўнога раёна. Важны прамысл. і гандл. (збожжа, жывёла) цэнтр. Перапрацоўка нафты. Прам-сць: хім., маш.-буд., харчовая. Ун-т. Цэнтр зімовых відаў спорту. Месца правядзення XV зімовых Алімпійскіх гульняў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКА́ШЫК (Канстанцін Леанідавіч) (н. 18.9.1975, г. Гродна),
бел. спартсмен (стральба кулявая, спарт. пісталет). Засл. майстар спортуСССР (1992). Скончыў Гродзенскі эл.-тэхн. ліцэй (1994). З 1998 ваеннаслужачы. Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету і Еўропы (1991), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1996). Шматразовы чэмпіён Беларусі ў камандным і асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСЕ́КІНА (па мужу Бажутава) Таіса Васілеўна
(н. 7.7.1941, г. Краснаармейск Саратаўскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (самалётны спорт). Засл. майстар спортуСССР (1967). З 1969 у Мінскім аб’яднаным авіяатрадзе Бел. ўпраўлення грамадз. авіяцыі. Чэмпіёнка свету ў адвольным комплексе, сярэбраны прызёр па вышэйшым пілатажы ў мнагабор’і (1966, Масква). Абс. чэмпіёнка СССР па вышэйшым пілатажы (1965, 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯНКО́Ў (Васіль Васілевіч) (н. 3.5.1931, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. і рас. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спортуСССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1962). З 1957 у Маскве. З 1969 трэнер па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым). Чэмпіён СССР (1959, 1960, 1961). Рэкардсмен Еўропы, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спартакія́да
[ад лац. Spartacus = імя кіраўніка паўстання рабоў у Стараж. Рыме + (алімп)іяда]
масавае спаборніцтва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
туры́зм
(фр. tourisme)
падарожжа ў вольны час па сваёй краіне і ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бокс
(англ. box = літар. удар)
від спорту, кулачны бой па асобых правілах у спецыяльных мяккіх пальчатках.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
во́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да вады; звязаны з вадой. Водны шлях, рэжым. Водная перашкода, энергія. □ [Андрэй:] — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўсю Кашыцкую нізіну. І цяпер такі водны прастор, проста мора.Шамякін.Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе.«Беларусь».// Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Водны раствор.
•••
Воднае полагл. пола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першынство́, ‑а, н.
1. Першае месца ў чым‑н., у якім‑н. спаборніцтве. Заваяваць першынство ў сацыялістычным спаборніцтве. Асабістае першынство. □ Наш полк ужо на працягу трох год трымае першынство ў дывізіі па ўсіх галінах баявой вывучкі.Каваль.
2. Спаборніцтва за першае месца ў якім‑н. відзе спорту. Першынство СССР па футболу. Першынство свету па шахматах.
•••
Пальма першынствагл. пальма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЛЬЯ́РД (франц. billard, ад bille шар),
настольная гульня з шарамі. Вядзецца на пакрытым сукном стале (3,66 × 1,83 м; наз. таксама більярд) з бартамі, якія маюць 6 адтулін (лузаў) з сеткай; некаторыя більярды лузаў не маюць. Радзімай більярда лічаць Індыю і Кітай. Гульня вядзецца шарамі са слановай косці ці пластмасы. Кіем (даўж. 1,5 м) удараюць шары адзін аб адзін, каб загнаць іх у лузы. Існуе некалькі відаў гульні: амер. більярд (пул), англ. (снукер), італьян. (разнавіднасці — фішкі і карамболь); у краінах СНД і Францыі пашыраны рус. (класічны) більярд (разнавіднасці — рус. і маскоўская піраміды, амерыканка).
У шэрагу краін, у т. л. ў Беларусі, більярд лічыцца відам спорту. Праводзяцца спаборніцтвы, у т. л. чэмпіянаты свету. На Беларусі як спорт більярд развіваецца з 1989. Існуе (з 1991) мінская федэрацыя більярда. З 1992 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры більярда ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР і свету па рус. більярдзе. На Алімпійскіх гульнях 1996 у Атланце більярд прадстаўлены як паказальны від спорту.