4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду; разм.).
Марозік хапіў зямлю.
5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях і пад. (разм.).
Во куды хапіў!
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Раптоўна і моцна забалець (разм.).
Жывот хапіў.
7.безас., чаго. Быць дастатковым.
Яды хапіла ўсім.
8.хо́піць, з інф. або без дап. Дастаткова, даволі (разм.).
Х. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Зняна́цку ’раптоўна’. Рус.бранск.изненачку. Укр.знена́цька, польск.znienacka, чэш.znenadaja, znenadajky ’нечакана’, славац.znenazdajky ’зразу’, славен.iznenâda, iznenâde, серб.-харв.и̏зненāтке̄, и̏зненāда, изнѐнањено ’нечакана’, балг.изнена̀да ’нечаканая падзея, пачуццё’, макед.изненада ’тс’. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1970, 3, 145), Брукнера (665), бел. (і ўкр.) з польск., дзе на месцы *dě‑ (параўн. надзея) фанетычна выступае с. Не выключана і запазычанне ў польск. з укр., бел.Прасл.дыял.jьz‑ne‑na‑dě‑j‑ьk‑y (аддзеяслоўны назоўнік *naděja > nadějьka, гл. надзея).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Versénkungf -, -en
1) апуска́нне
2) затапле́нне (судна)
3) тэатр. люк;
◊
in der ~ verschwínden* зні́кнуць (з вачэй); сысці́ са сцэ́ны;
aus der ~ áuftauchenрапто́ўна з’яві́цца, уваскрэ́снуць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адсю́ль, прысл.
1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны.Аўрамчык.Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць.Чорны.// З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў.
2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады.Лынькоў.
•••
Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху.
Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак. і незак.
1.зак. Стаць хмурным, хмурнейшым. Адразу ж стала зразумела мне, З якой прычыны Ты раптоўна гэтак Задумаўся і нават пахмурнеў, Спакойна запаўняючы анкету.Аўрамчык.Стромкі лес белагаловы Пахмурнеў увесь, суровы Прыглушыў яго мароз.А. Александровіч.
2.незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець. Рамізнік усё больш пахмурнеў, маўчаў, і, быццам падладкоўваючыся пад яго настрой, вуліца рабілася ўсё больш глухой, цёмнай і бязлюднай.Лупсякоў.А ў горы [Аляксей] пахмурнеў, рабіўся скрытным, маўклівым.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераго́н1, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераганяць — перагнаць (у 1 знач.).
2. Участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі, прыпынкамі. Жылі мы ў казарме на перагоне між станцыямі Магілёў і Лотва.Лынькоў.//узнач.прысл.пераго́намі. З перапынкамі. Свежы і мяккі пасля дажджу вецер дыхаў перагонамі, дрэвы то заціхалі, то неяк жаласна і раптоўна шалясцелі густым лісцем.Адамчык.
пераго́н2, ‑у, м.
1. Малако, абястлушчанае на сепаратары.
2. Прадукт адгонкі парай; адгон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знячэ́ўку, прысл.
Разм.
1. Знянацку, нечакана, неспадзявана. Пытанне застала Віцю знячэўку. Ён схамянуўся і зірнуў у вочы Мікалаю Пятровічу.Нядзведскі.Каханне прыйшло ціха і знячэўку.Марціновіч.//Раптоўна. Рашэнне прыйшло знячэўку, і я паскорыла хаду.Савіцкі.
2. Выпадкова, мімаволі, незнарок. Аднойчы, будучы ў вельмі добрым настроі, Ігнась скакаў, абапіраючыся на парты рукамі, і знячэўку выліў чарніла Лазоўскай Анелі.Чарнышэвіч.А неяк выйшла аднаго разу, што Наташа, вылазячы з машыны, быццам бы зусім знячэўку, прыхінулася да шафёра.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
1.Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл.Быкаў.Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам.Кавалёў.— Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка.Грахоўскі.
2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)