свяці́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, у якую налівалася масла, тлушч і пад.

2. Лампада, плошка з запаленым маслам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-н.

Жанчыны таўклі таўкачамі крупы на куццю.

2. перан. Пра някемлівага чалавека (разм., зневаж.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трызу́бец, -бца, мн. -бцы, -бцаў, м.

Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі, а таксама прылада ў выглядзе трох вострых зубцоў на дрэўку.

Т.

Нептуна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вяршаліна (старадаўняя прылада для рыхлення глебы), гл. Валакуша

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫШЫНЯМЕ́Р,

1) Вышынямер авіяцыйны, альтыметр, прылада для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата над зямлёй. Адрозніваюць бараметрычныя вышынямеры (гл. Анероід) і радыёвышынямеры. Дзеянне бараметрычных вышынямераў заснавана на залежнасці атм. ціску ад вышыні палёту. Паказвае вышыню адносна месца ўзлёту. Радыёвышынямер працуе на прынцыпе адбіцця радыёхваль ад паверхні зямлі. Паказанні адпавядаюць сапраўднай вышыні палёту.

2) Вышынямер лесатаксацыйны, прылада для вымярэння вышыні дрэў і вугла іх нахілу. Заснавана на прынцыпе пабудовы падобных трохвугольнікаў.

3) Вышынямер геадэзічны, прылада для вызначэння перавышэння адных пунктаў над другімі (гарызонтаў): нівелір, тэадаліт, экліметр і інш. геадэзічныя прылады і інструменты.

т. 4, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грунтаме́р, ‑а, м.

Прылада для даследавання ўласцівасцей грунту. З дапамогай механічнага грунтамера даследаваўся грунт Месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэо́метр, ‑а, м.

Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца шчыльнасць вадкасці, удзельная вага рэчыва і пад.

[Ад грэч. araios — няшчыльны, разрэджаны і metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вібро́метр, ‑а, м.

Прылада, якой вымяраюцца простыя механічныя хістанні і вібрацыя машын, мастоў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́тва, ‑ы, ж.

Прылада для брыцця. Бяспечная брытва. Электрычная брытва.

•••

Язык як брытва гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пірано́метр, ‑а, м.

Спец. Прылада для вымярэння інтэнсіўнасці сонечнай радыяцыі, якая падае на гарызантальную паверхню.

[Ад грэч. pýr — агонь, ana — уверх і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)