гіпаксемі́я

[ад гіпа- + аксі(ген) + -емія]

паніжаная колькасць кіслароду ў крыві; бывае пры парушэннях кровазвароту, захворваннях лёгкіх і інш., прыводзіць да гіпаксіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпатырэо́з

(ад гіпа- + тырэоз)

недастатковасць функцыі шчытападобнай залозы; у рэзка выражанай форме прыводзіць да мікседэмы (параўн. гіпертырэоз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

до́каз м. Bewis m -es, -e; Nchweis m -es, -e;

прыво́дзіць до́казы Bewise nführen [erbrngen*];

рэ́чавы до́каз юрыд. Bewisstück n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рамантава́ць repareren vt, usbessern vt (правіць); flcken vt (латаць); instnd stzen (прыводзіць у спраўнасць); überhlen vt (машыну і г. д.); renovieren [-´vi:-] (будынак, памяшканне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.

Гадзіннікавы м.

2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.

Дзяржаўны м.

Гаспадарчы м.

3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.

М. хімічнай рэакцыі.

|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́ра, ‑ы, ж.

1. Металічны груз пэўнай вагі, які служыць мерай масы (вагі) пры ўзважванні прадметаў. Пудовая гіра. // Спартыўная прылада для гімнастычных практыкаванняў у цяжкай атлетыцы. Практыкаванне з гірамі і штангай.

2. Вісячы груз, які прыводзіць у рух механізм або з’яўляецца процівагай. Гіра насценнага гадзінніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнаі́ць, гнаю, гноіш, тоіць; незак., каго-што.

Прыводзіць у стан гніення; дапускаць развіццё гнілі ў чым‑н. — От гады печаныя, гэтыя кулакі, хлеб гнояць у зямлі, — сказаў.. [Лопух] са штучнай злосцю. Сабаленка. // перан. Доўгі час трымаць каго‑н. у невыносна цяжкіх умовах. Гнаіць у турме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́парадчыцьпрыводзіць у парадак; дакладна выконваць даручэнні’ (Нас.). Гл. парадак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БІЯФІ́ЛЫ [ад бія... + ...філ(ы)],

хімічныя элементы і рэчывы, здольныя акумулявацца ў жывых арганізмах у значна большых колькасцях, чым у навакольным асяроддзі (цынк, кісларод, фосфар і інш. элементы, многія пестыцыды). Часта канцэнтрацыя (каэфіцыент біялагічнага назапашвання) біяфілаў у жывых арганізмах у дзесяткі, сотні і тысячы (сотні тысяч) разоў большая, чым у асяроддзі. Павышанае назапашванне біяфілаў у арганізме прыводзіць да ўзнікнення таксікозаў, нават да гібелі арганізма. Гл. таксама Біялагічнае ўзмацненне.

т. 3, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЬМІРО́ЛІЗ (ад грэч. halmyros салёны + lysis распад),

падводнае выветрыванне, хіміка-мінералагічнае пераўтварэнне першасных адкладаў на дне мора пад уздзеяннем працэсаў растварэння, акіслення і інш. Гальміролізам тлумачаць паходжанне некаторых мінералаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глаўканіт, шамазіт і інш.), падводнае змяненне вулканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэння бентаніту і інш. разнавіднасцей паглынальных глін. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладання на марскім дне дробных часцінак.

т. 4, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)