звязаны з выкарыстаннем узаемадзеяння поля пастаяннага магніта з электрычным полем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотапанара́ма
(ад фота- + панарама)
фатаграфія, якая характарызуецца вялікім вуглом поля зроку ў гарызантальным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАБО́Й ДЫЭЛЕ́КТРЫКА,
страта дыэлектрыкам ізаляцыйных уласцівасцей пад уздзеяннем эл.поля. У цвёрдых дыэлектрыках суправаджаецца ўтварэннем праводнага (прабойнага) канала і мае неабарачальны характар. Газы (поўнасцю) і вадкасці (часткова) аднаўляюць свае дыэл. ўласцівасці пасля прабою.
Асн. характарыстыкі: эл. трываласць (найменшая напружанасць эл.поля, пры якой адбываецца П.д.) і прабіўное напружанне (найменшае напружанне на дыэлектрыку, якое вядзе да прабою). Адрозніваюць цеплавы і эл. П.д. Цеплавы прабой абумоўлены парушэннем раўнавагі паміж выдзеленай і адведзенай цяплотамі, у выніку чаго павялічваецца т-ра дыэлектрыка. Рост т-ры ў сваю чаргу вядзе да павелічэння электраправоднасці ўзору і працэс набывае лавінападобны характар. Эл. трываласць дыэлектрыка змяншаецца з ростам т-ры навакольнага асяроддзя і таўшчыні ўзору. Электрычны прабой абумоўлены ўтварэннем электроннай лавіны. Эл. трываласць слаба залежыць ад т-ры і павялічваецца з памяншэннем таўшчыні ўзору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫЯ СПАДАРО́ЖНІКІ МЕ́СЯЦА (ШСМ),
касмічныя апараты (КА), выведзеныя на арбіты вакол Месяца для даследавання Месяца і калямесяцавай прасторы.
Першым у свеце ШСМ стала сав.аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) «Месяц-10», запушчаная 31.3.1966 (гл.«Месяц»), У 1966—74 на калямесяцавыя арбіты выведзены АМС «Месяц-11», «Месяц-12», «Месяц-14», «Месяц-19» «Месяц-22». ШСМ сталі амер. АМС «Лунар орбітэр», «Эксплорэр», «Клеменціна» (запушчаны 26.1.1994), «Лунар проспектар» (запушчаны 6.1.1998), яп. АМС «Мюзес-А» (запушчана 24.1.1990). На арбіты вакол Месяца выходзілі амер. пілатуемыя касм. караблі ў час рэалізацыі праграмы «Апалон». Пры дапамозе ШСМ складзены карты Месяца, даследавана глабальная структура гравітацыйнага поля, праведзены вымярэнні магн.поля і даследаванні грунту Месяца.
Літ.:
Уманский С.П. Луна — седьмой континент. М., 1989.
У.С.Ларыёнаў.
Першы штучны спадарожнік Месяца — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя «Месяц-10».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́змежжа ’ўскраіна поля каля мяжы’ (слаўг., Яшк.). Ад узме́жжа (гл.) з в пратэтычным у выніку пераносу націску на прыстаўку і дээтымалагізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГНІТО́МЕТР (ад магніт + ...метр),
прылада для вымярэння параметраў магн.поля і яго напружанасці, напрамку, градыента і інш. М. наз. таксама вымяральныя блокі ўстановак для вызначэння магн. параметраў матэрыялаў. Паводле прынцыпу дзеяння М. падзяляюцца на магнітастатычныя, электрамагн., індукцыйныя, квантавыя, у т. л. звышправодныя; паводле прызначэння — на палямеры, вымяральнікі магн. індукцыі, градыентаметры, інклінатары, флюксметры.
Магнітастатычныя М. заснаваны на ўзаемадзеянні пастаяннага магніта (магн. стрэлкі) са знешнім магн. полем, якое вымяраецца; эл.-магн. — на параўнанні магн.поля, якое даследуецца, з магн. полем эл. току ў шпулі; індукцыйныя — на з’яве электрамагнітнай індукцыі (на ўзнікненні эрс у вымяральнай шпулі пры зменах магн. патоку, што яе пранізвае); квантавыя — на выкарыстанні фіз. з’яў, што адбываюцца пры ўзаемадзеянні магн. момантаў ансамбляў мікрачасціц рэчыва са знешнім магн. полем, якое вымяраецца; звышправодныя — на Джозефсана эфекце. З дапамогай М. вымяраюць магнітнае пале Зямлі і інш. планет, вывучаюць магн. анамаліі, шукаюць карысныя выкапні, вызначаюць уласцівасці магн. матэрыялаў і г.д.
Літ.:
Средства измерений параметров магнитного поля. Л., 1979;
Бондаренко С.И., Шеремет В.И. Применение сверхпроводимости в магнитных измерениях. Л., 1982.
Схема магнітометра — цесламера з аптычнай напампоўкай: 1 — камера з рабочым рэчывам; 2 — паляроід; 3 — крыніца выпрамянення з зададзеным спектральным саставам; 4 — генератар узбуджэння; 5 — фотадэтэктар; 6 — узмацняльнік; 7 — сінхронны дэтэктар; 8 — мадуляцыйны генератар; 9 — высокачастотны генератар; 10 — частатамер; B — магнітнае поле, што вымяраецца; Rac — рэзістар у ланцугу адваротнай сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНА́МІКАкласічная,
раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае электрамагнітныя з’явы без уліку квантавых эфектаў. Можа разглядацца як класічная тэорыя электрамагнітных узаемадзеянняў. Грунтуецца на Максвела ўраўненнях і электроннай тэорыі Лорэнца, у якой раскрыта мікраскапічная структура крыніц эл.-магн.поля (эл. зарадаў і токаў), уведзены класічныя ўраўненні руху электрона.
Асн. суадносіны Э. падпарадкоўваюцца патрабаванням спец.адноснасці тэорыі. Асн. раздзелы Э.: электрастатыка, магнітастатыка, эл. токі і іх узаемадзеянні, электрадынаміка рухомых асяроддзяў, электрамагнітная індукцыя, электрамагнітныя хвалі, у т. л. іх распаўсюджванне ў розных асяроддзях, магнітная гідрадынаміка, палі мультыполяў, сутыкненні эл. зараджаных часціц, эл.-магн. выпрамяненне рухомых зарадаў, паскаральнікі зараджаных часціц, фізіка плазмы і інш.Асн. задачы: вызначэнне эл.-магн.поля на аснове ўраўненняў Максвела па зададзеных размеркаваннях зарадаў і эл. токаў у пэўным асяроддзі; вывучэнне руху сістэмы зараджаных часціц (цел) у знешнім эл.-магн. полі; вызначэнне сувязі паміж электронна-іоннай будовай рэчыва і яго эл.-магн. і аптычнымі ўласцівасцямі, што дае магчымасць растлумачыць многія макраскапічныя ўласцівасці рэчыва (палярызацыю дыэлектрыкаў, дыя-, пара- і часткова ферамагнетызм, электраправоднасць, заканамернасці распаўсюджання эл.-магн. хваль у рэчыве і інш.).
На Беларусі праблемы класічнай Э. даследуюцца ў Ін-це фізікі Нац.АН, БДУ, Гомельскім ун-це, Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теория поля. М., 1962;
Власов А.А. Микроскопическая электродинамика. М., 1955;
Джексон Дж. Классическая электродинамика: Пер. с англ.М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЁКАДЗЕ́ЯННЕ,
канцэпцыя, паводле якой узаемадзеянні паміж аддаленымі матэрыяльнымі аб’ектамі перадаюцца імгненна праз пустату на колькі пажадана вялікія адлегласці. Існавала ў механіцы Ньютана. Адкрыццё эл.-магн.поля (1860—80-я г.) паказала, што канцэпцыя Д. памылковая. Гл. таксама Блізкадзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАТЭРАПІ́Я,
метад фізіятэрапіі, заснаваны на выкарыстанні ў лекавых мэтах пераменнага нізкачастотнага магнітнага поля. Мясц. ці агульнае ўздзеянне магнітным полем мае супрацьзапаленчы, абязбольваючы і спазмалітычны эфект. М. выкарыстоўваюць пры хваробах апорна-рухальнага апарата, органаў стрававання, мышцаў, перыферычнай нерв. сістэмы.