(Kazimierz I Odnowiciel; 25.7.1016—24.10 ці 28.11.1058),
старажытнапольскі князь (1039(7)—1058] з дынастыі Пястаў. Заняў прастол пры падтрымцы герм. імператара Генрыха III і Венгрыі ва ўмовах заняпаду цэнтр. улады, адасаблення Памор’я і Мазовіі, нар.паўстання і нападу чэш.кн. Бржэціслава I на Сілезію і Велікапольшчу. Заключыў саюз з кіеўскім князем Яраславам Мудрым (1041) і з яго дапамогай вярнуў Мазовію (каля 1047). У 1050 адваяваў у чэхаў Сілезію. Аднавіў дзярж. структуры з цэнтрам у Кракаве, а таксама сетку польскіх біскупстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁРНЕР ((Körner) Тэадор) (24.4.1873, г. Комарна, Славакія — 4.1.1957),
аўстрыйскі ваен. і дзярж. дзеяч. Генерал. Скончыў ваен.-тэхн. акадэмію ў Вене (1894). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1923—33 дэп.аўстр. парламента. Удзельнік стварэння «Шуцбунда». Пасля паражэння лютаўскага паўстання сацыял-дэмакратаў супраць аўтарытарнага ўрада Э.Дольфуса (1934) арыштаваны; у 1944 арыштаваны гестапа. Пасля аднаўлення Аўстр. рэспублікі бургамістр Вены, кіраваў яе аднаўленнем (1945—51). У 1951—57 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, выступаў за выкананне краінай пастаяннага нейтралітэту і развіццё дружалюбных адносін з СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТО́Н ((Couthon) Жорж Агюст) (22.12.1755, Арсэ, каля г. Клермон-Феран, Францыя — 28.7.1794),
дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з лідэраў якабінцаў. Адвакат. У 1789 старшыня трыбунала ў г. Клермон-Феран. З 1791 член Заканад. сходу, з 1792 — Канвента, у 1793 і К-та грамадскага выратавання Канвента. Разам з М.Рабесп’ерам і Л.А.Сен-Жустам узначальваў урад якабінскай дыктатуры. У жн.—кастр. 1793 удзельнічаў у задушэнні антыякабінскага паўстання ў г. Ліён. Пасля тэрмідарыянскага перавароту 1794 гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎЧЫКІ,
лёгкая нерэгулярная кавалерыя ў Рэчы Паспалітай у 1-й пал. 17 ст. Арганізавана А.Ю.Лісоўскім. Л. былі ўзброены шаблямі, рагацінамі, лукамі або ручніцамі, вылучаліся надзвычайнай рухомасцю і баяздольнасцю, адначасова жорсткасцю і рабаўніцтвамі. У 1608—11 ваявалі на баку Лжэдзмітрыя П, у 1611—19 на службе ў Жыгімонта ПІ. З 1619 у войску імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фердынанда III, удзельнічалі ў падаўленні чэшскага паўстання (1620), у войнах з Асманскай імперыяй (пад Хацінам у 1621), у Трыццацігадовай вайне (1618—48). Пасля 1636 атрады Л. расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XVI (Louis; 23.8.1754, г. Версаль, Францыя —21.1.1793),
кароль Францыі [1774—92]. З дынастыі Бурбонаў. Унук Людовіка XV [1715—74]. Правіў ва ўмовах вострага эканам. і сац.-паліт. крызісу. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99 вымушана супрацоўнічаў з Устаноўчым сходам і Заканадаўчым сходам. У 1791 няўдала спрабаваў уцячы за мяжу. Скінуты з прастола ў выніку нар.паўстання 10.8.1792. Абвінавачаны ў дзярж. здрадзе (тайныя зносіны з урадамі краін антыфранц. кааліцыі, выдача ім ваен. планаў Францыі ў 1792) і паводле прыгавору суда Канвента пакараны смерцю (гільяцінаваны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ТЧЭЛ ((Mitchel) Джон) (3.11.1815, г. Дангівен, Вялікабрытанія — 20.3.1875),
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху. Журналіст. У 1840-я г. ўваходзіў у Асацыяцыю рыпілераў, адзін з кіраўнікоў радыкальнага крыла «Маладой Ірландыі» і Ірландскай канфедэрацыі. Заклікаў да ўзбраення ірл. народа, падрыхтоўкі паўстання для звяржэння ўлады лендлордаў. У маі 1848 арыштаваны і сасланы англ. ўладамі на в-аў Тасманія. У 1853 уцёк у ЗША, падтрымліваў ірл.нац.-вызв. рух. Аўтар прац «Гісторыя Ірландыі ад Лімерыкскага дагавора да цяперашняга часу» (т. 1—2, 1868), «Апошняе заваяванне Ірландыі» (1876).
дзекабрыст. Падпалкоўнік у адстаўцы (з 1823). Брат С.І.Мураўёва-Апостала. З 1810 вучыўся ў Пецярбургскім ін-це інжынераў шляхоў зносін. З 1811 у арміі. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. Адзін з заснавальнікаў «Саюза выратавання» (1816), чл. управы «Саюза працвітання» (1818). Удзельнік паўстання Чарнігаўскага палка (гл.Чарнігаўскага палка паўстанне). Прыгавораны да 20 гадоў катаргі, пазней тэрмін скарочаны да 15 гадоў. Паводле амністыі 1856 вернуты з Сібіры, да 1863 жыў у Цверы, потым у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІНО́ ((Papineau) Луі Жазеф) (7.10.1786, г. Манрэаль, Канада — 23.9.1871),
канадскі паліт. дзеяч. Адвакат. Чл.Заканад. сходу (1808—37) і ўрада (1820—23) брыт. калоніі (правінцыі) Ніжняя Канада. З 1815 лідэр апазіц. руху франка-канадскіх патрыётаў супраць брыт. улад. Адзін з кіраўнікоў антыбрыт. паўстання 1837—38 у Ніжняй Канадзе. З ліст. 1837 у эміграцыі ў ЗША, потым у Францыі. Вярнуўся ў Канаду па амністыі 1847. У 1848—51 і 1852—54 чл.Заканад. асамблеі прав. Канада. У далейшым ад паліт. дзейнасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1623,
выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл.Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т. л.чл. магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т. л. 2 бурмістры. 78 чал., у т. л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
В.І.Мялешка.
Да арт.Віцебскае паўстанне 1623. Забойства І.Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТАРГА (ад познагрэч. katergon галера),
асобы від пакарання за крымін. і паліт. злачынствы, што спалучаў пазбаўленне волі з асоба строгім рэжымам, у т. л. закоўванне ў кайданы і цялесныя пакаранні, і прыцягненнем зняволеных да цяжкай фіз. працы. Узнікла ў сярэднія вякі ў шэрагу еўрап. краін спачатку як адпраўка засуджаных грабцамі на галеры (адсюль назва), потым з’явіліся спец. катаржныя турмы. У Расіі вядома з пач. 18 ст.; з канца 18 ст. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на К. пачалі ссылаць дзярж. злачынцаў і з Беларусі. Праца катаржан у Расіі выкарыстоўвалася пры буд-ве крэпасцей, марскіх партоў, караблёў, дарог і на рудніках; гал. месцамі адбыцця К. былі Нерчынскія руднікі і в-аў Сахалін. На тэр. Беларусі з 1820-х г. існавала катаржная турма ў Бабруйскай крэпасці. У 18 ст. сярод катаржан былі ўдзельнікі Пугачоўскага паўстання, у 19 ст. — дзекабрысты, петрашэўцы, удзельнікі паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве, пазней удзельнікі народніцкага руху. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Расіі ўзнікла сістэма цэнтр. катаржных турмаў, сярод якіх найб. жорсткім рэжымам утрымання зняволеных вызначаліся Арлоўскі і Аляксандраўскі «цэнтралы», Акатуйская турма; значную колькасць катаржан разам з рэвалюцыйна настроенымі інтэлігентамі складалі рабочыя, сяляне і салдаты — удзельнікі масавых рэв. выступленняў, у т. л. рэвалюцыі 1905—07. Ліквідавана у Расіі ў сак. 1917.