Такі, ад якога можна што‑н. (лісткі, старонкі) адрываць; зроблены так, што можа быць адарваны. [Наўмыснік] кожны дзень адрываў лісток з адрыўнога календара і пакутна адчуваў, як павольна цягнуцца дні.Чорны.З часу, як мы на дарозе пакінулі іх [Марыну і Максіма], Колькі згубіў каляндар наш лісткоў адрыўных?Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу.//перан.Разм.Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы.Чарот.З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
1. Зрабіць, вырабіць з якога‑н. матэрыялу вялікую колькасць чаго‑н. Навырабляць машын.
3.Разм. Зрабіць многа чаго‑н. незвычайнага. Хлопчык павольна прабіраўся між ялін, разглядаючы, як снежныя віхуры навыраблялі з дрэў усякіх дзівос.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Корпацца, капацца ў чым‑н. Франтаваты жандарскі афіцэр прыдзірліва поркаўся ў рэчах пасажыра, які вяртаўся з Швейцарыі.«Беларусь».
2. Займацца чым‑н. карпатлівым, марудным; рабіць што‑н. марудна, павольна. Асноўныя работы ў аперацыйнай былі закончаны. Апошнія дні поркаліся з тэлевізійнай апаратурай.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпо́л, ‑у, м.
Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі.Арабей.Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі.Сачанка.Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́сліць, ‑слю, ‑сліш, ‑сліць; незак., што.
Разм.
1.Павольна, нетаропка смактаць што‑н. [Толік:] — Я маўчу, суслю гасцінец, а мама ўсё загаворвае наперад, што мой тата бог ведае дзе.Мыслівец.
2. Жаваць, слінячы што‑н. Браць цяпер прамгасаўскіх жарабят .. [стары воўк] не мог — з такімі зубамі толькі канец вяроўкі сусліць.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзе́яцца, дзеецца; незак.
Разм. Рабіцца, адбывацца. Афіцэр паківаў пальцам Лукашу, які выйшаў з хаты, каб пацікавіцца, што дзеецца на яго двары.Сабаленка.Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаным прасторамі Палесся тонах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрушыцца з месца. Нібы прыкуты быў да месца Міколка, не мог скрануцца, ні паварушыцца.Лынькоў.Хацелася сесці і адпачыць. Але нам было вядома, што лепш не спыняцца, бо затым не скранешся.Лось.Саша скранулася з месца і ішла павольна да стала, як баючыся.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)