укарачэнне ці напружанне мышцаў у адказ на раздражненне, выкліканае разрадам рухальных нейронаў. Змены даўжыні міяфібрылаў у саркамеры (асн. структурная адзінка міяфібрылаў) адбываюцца шляхам слізгання актынавых нітак уздоўж міязінавых, а самі ніткі пры гэтым не ўкарочваюцца. Кожны саркамер здольны памяншацца на 20% сваёй даўжыні. На М.с. траціцца энергія, якая папаўняецца ў працэсах дыхання і гліколізу. Адрозніваюць М.с. ізаметрычнае (з ростам напружання мышца развівае намаганне без змены сваёй даўжыні) і ізатанічнае (мышца ўкарочваецца і патаўшчаецца, а напружанне яе амаль не мяняецца). Напр., пры перамяшчэнні грузу мышца скарачаецца спачатку ізаметрычна, а потым ізатанічна. Час адзінкавага скарачэння для розных тыпаў мышцаў — 5—200 мілісекунд.
Літ.:
Бэгшоу К. Мышечное сокращение: Пер. с англ.М., 1985;
Основы физиологии человека. Т. 1. СПб., 1994.
А.С.Леанцюк.
Да арт.Мышачнае скарачэнне: саркамер расслабленага (1) і скарочанага (2) мышачнага валакна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Табаці́рка, тобаці́рка, тубаці́рка ’зробленая з кары каробачка для тытуню, для захавання дробных рэчаў накшталт іголак, нітак і інш.’ (драг., бяроз., З нар. сл.). Укр.табате́рка, табати́рка ’табакерка’, чэш.tabatěrka, славац.tabatierka ’тс’. Праз украінскую мову з франц.tabatière ’табакерка’, параўн. табаке́рка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
філе́1, нескл., н.
1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць.Кірэенка.
[Фр. filet.]
філе́2, нескл., н.
Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
[Фр. filé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).
Вяроўка раскруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).
Пакунак раскруціўся.
3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.
Раскруцілася цэлая шпулька нітак.
4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).
Кола раскруцілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.
Адтуліна раскруцілася.
6.перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).
|| незак.раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Кута́с ’пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожвання’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Бяльк., Мядзв., Шпіл., Яруш., Сцяшк., Мат. АС, Грыг.). Укр.кутас, рус.кутас, польск.kutas ’тс’. Запазычана з тур.kutas ’аздабленне на галаве’ (Бернекер, 1, 653).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папу́ці ’прымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск.papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур.papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́снік, проснь ’мера напрадзеных нітак’ (Інстр. 3), ’вялікае верацяно, на якое перамотваюць ніткі з малых верацён’ (Нас.). Дэрываты ад про́сты (гл. прасцень). Першаснае слова ўтворана з суф. ‑нік, проснь з’яўляецца скарачэннем слова прасцень, відаць, у выніку рэдукцыі паслянаціскнога галоснага е пры пераносе націску на першы склад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мітахо́ндрыі
(ад гр. mitos = нітка + chondrion = зярнятка)
адзін з відаў унутрыклетачных арганоідаў у форме зярнят, палачак, нітак; змяшчаюць многія ферменты і ўдзельнічаюць у працэсах клетачнага дыхання, пераўтварэння энергіі і біясінтэзу бялку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛАДЗЬ,
від вышыўкі. Вядома са старажытнасці. Дасканаласцю вызначаліся гладзь стараж. Кітая («жывапіс іголкай»), еўрап. сюжэтная вышыўка эпохі Адраджэння. Пашырана ў нар. вышыўцы Украіны, Расіі і інш. На Беларусі як від нар. вышыўкі (гладзь лічаная, адвольная, 1- ці 2-баковая, прамая, касая і інш.) ужывалася для аздаблення кашуль, фартухоў, ручніковых галаўных убораў і інш. Паралельнымі шыўкамі чырвоных, белых, чорных і інш.нітак па лініі асновы, утку або па дыяганалі вышывалі арнамент з простых геам. фігур (разеткі, зоркі, крыжыкі, ромбы і інш.). З пач. 20 ст. пашыраецца паліхромная адвольная гладзь расліннага характару, якая ў 1950-я г. набыла папулярнасць, выцесніўшы традыц. лічаную гладзь геам. характару. Цяпер нар. вышывальшчыцы (пераважна на Палессі) і на прадпрыемствах маст. вырабаў ёю упрыгожваюць ручнікі, парцьеры, абрусы, пасцельную бялізну, дэталі жан. адзення і інш.
Я.М.Сахута.
Эстонская гладзь. 1977.Венгерская гладзь.Да арт.Гладзь. Фрагмент арната з касцёла францысканцаў у г. Пінск (Брэсцкая вобл.). Канец 15—16 ст.