пачына́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пачынаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар. «Маладосць».

3. у знач. наз. пачына́ючы, ‑ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых. Хведаровіч.

4. Дзеепрысл. незак. ад пачынаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламані́на,

Разм.

1. Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах. Хоць і адчувалася яшчэ ламаніна ў касцях і кружылася галава, але Рыгор узяўся за справу. Барашка.

2. перан. Знішчэнне, разбурэнне чаго‑н. старога, традыцыйнага; ломка. [Ячны:] — Я гэта, брат, чытаў нядаўна «Цаліну» і думаў, — няўжо і ў нас, калі калгас будзем рабіць, такая самая ламаніна пачнецца, як там?.. Брыль. // Неспакой, беспарадак, мітусня, выкліканыя нечаканай пераменай. Брат раптам ажывіўся і гаварыў далей: — Ламаніна там нейкая ідзе... І што цікава,.. што ламаніну.. распачалі жанчыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудла́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудлаціць, раскудлачыць.

2. у знач. прым. Ускалмачаны, кудлаты (пра валасы). З-пад плашч-палатак, як куля, вылецеў Колька Казак з раскудлачанымі валасамі і чырвонай шчакой. Карпюк. [Андрэй] праводзіць пяцярнёй па валасах і напускае на лоб раскудлачаную чупрыну. Мехаў. // З ускалмачанымі, кудлатымі валасамі. [Міхаль], відаць, нядаўна прачнуўся, бо сядзеў на нарах раскудлачаны, пануры і злосны. Чарнышэвіч. // З няроўнымі, рванымі краямі. Нудна шапацела сухая асака, нібы серп аб серп скрыгатала чаратовае лісце, па небе вецер гнаў раскудлачаныя хмары. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

late

[leɪt]

1.

adj.

1) по́зны, по́зьні, прыпо́зьнены, запо́зьнены

a late dinner — по́зны абе́д

He was late — Ён спазьні́ўся

2) міну́лы, няда́ўны

3) паме́рлы, нябо́жчык

The late Mr. Brown was a good man — Нябо́жчык Браўн быў до́брым чалаве́кам

2.

adv.

1) по́зна

2) няда́ўна, кагадзе́

- late in life

- of late

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

параўна́льна, прысл.

1. У дастатковай ступені, болей або меней. Параўнальна невялікі тэрмін. Дзень прайшоў параўнальна спакойна. □ З гравюрай-партрэтам Буднага вучоныя пазнаёміліся параўнальна нядаўна. «Помнікі». І хаця белапольскае панаванне было параўнальна нядоўгім, яно далося ў знакі і, здавалася, цягнулася гады. Машара.

2. Карыстаючыся параўнальным метадам. Мовы вывучаюцца параўнальна і гістарычна.

3. з прыназ. «з», у знач. прыназ. з Т. Калі параўноўваць з чым‑н., у параўнанні з кім‑, чым‑н. Сотні паўтары партызан, параўнальна з немцамі дрэнна ўзброеных, не маглі.. утрымаць у кальцы.. мацнейшага ворага. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы. Чарнышэвіч. Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы. Пташнікаў.

2. Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэмы (у 1 знач.), тэматыкі; які характарызуецца наяўнасцю якой‑н. тэмы (тэм). Тэматычны план лекцый. Стварэнне мастацкіх тэматычных твораў. □ У анталогію ўвайшлі творы шырокага тэматычнага дыяпазону. «Полымя». // Прысвечаны якой‑н. адной тэме. Тэматычная выстаўка. Тэматычны канцэрт. Тэматычны агляд літаратуры. □ Нядаўна мы праводзілі тэматычны вечар, прысвечаны жыццю і творчасці Міхася Лынькова. «ЛіМ».

2. Які мае адносіны да тэмы (у 2 знач.). Тэматычная распрацоўка сімфоніі. Тэматычныя паўторы.

3. Які мае адносіны да тэмы (у 3 знач.). Тэматычныя галосныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́лькі ’выключна, адзіна, ’зусім нядаўна’, ’ледзь, ледзьве’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ, Растарг.), ’столькі’ (Сцяшк., ЛА, 5), то́лька, ’выключна; ледзь’ (Бяльк.), ’столькі, у такой колькасці’ (смарг., Сл. ПЗБ), то́лько ’выключна, адзіна’ (вільн., Сл. ПЗБ), ’тс’, ’столькі’ (ТС), туо́лько ’выключна, адзіна; столькі, у такой колькасці’ (беласг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. толико ’толькі, столькі’ (Ст.-бел. лексікон), только ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж то́лякінядаўна’ (Сцяшк. Сл.), то́лечка ’толькі’ (Гіл.), то́лечкі ’тс’ (Янк. 2), ’толькі (памяншальнае)’ (Растарг.), ’толькі што’ (Жд. 1), то́лечкі ’тс’ (Ян., Мат. Маг., Нар. Гом.), то́лячкі ’тс’ (Чэрн., Сцяшк. Сл.), то́лічка ’малая колькасць’, то́лічкі ’чуць-чуць’ (Нас.). Укр. ті́льки ’адзіна, выключна’, ті́лько ’тс’, дыял. ’столькі’, рус. то́лько ’выключна; ледзь; аднак’, польск. tylko ’тс’, чэш. tolik ’столькі’, toliko ’выключна’, славац. toľko ’столькі’, toľký ’такі вялікі, такі значны’, славен. tolíko ’столькі’, tólik ’такі вялікі’, серб.-харв. то̏лико, толѝко ’столькі’, макед. толку ’тс’, балг. то́лко ’тс’. Прасл. *toliko прысл. ад *tolikъ ’такі вялікі, такі на колькасці’, якое з’яўляецца суфіксальным утварэннем ад прасл. *toli ’столькі’, параўн. укр. дыял. ті́лький ’такі па колькасці’, рус. дыял. только́й ’такі’, старое польск. tylki, telki ’такі вялікі, такі па велічыні’, чэш. дыял. telký, teľký ’тс’, славац. toľký ’тс’, в.-луж. telki ’такі вялікі’, славен. tólik ’тс’, серб.-харв. толѝки ’тс’, дыял. tolȉk ’тс’, балг. дыял. то́лки ’тс’, ст.-слав. толикъ ’такі вялікі, такі шматлікі’. У неславянскіх мовах аналагічныя ўтварэнні — грэч. τηλίκος ’такі вялікі, такі моцны’, лац. tālis ’такі; такі важны, значны’ (Фасмер, 4, 74–75; Брукнер, 589; Махэк₂, 646–647; Бязлай, 4, 194; ЕСУМ, 5, 579; Борысь, 658). Паводле ESSJ SG (2, 682), парадак словаўтварэння адваротны: *tolikъ ад *toliko.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вось1 (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк., КЭС, КТС). Рус. ось, укр. вісь, род. скл. воси, ст.-рус., ц.-слав. ось, балг. ос, серб.-харв. о̑с, славен. ȏs, род. скл. osȋ, чэш., славац. os, польск. , в.-луж. wóska, н.-луж. wós, палаб. vüs. Генетычна тоеснымі да славянскіх форм з’яўляюцца літ. ašìs ’вось’, лат. ass, ст.-прус. assis, ст.-інд. ákṣaḥ м. р., авест. aša‑, лац. axis, ірл. aiss ’павозка’, грэч. ἄξων ’вось’, ст.-в.-ням. ahsa ж. р. ’вось’ (Траўтман, 14 і наст.; Праабражэнскі, 1, 667; Фасмер, 3, 168; Майргофер, 1, 16).

Вось2 выкл. (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., КЭС, Шат.), вося (Нас.). Рус. восе, ст.-рус. восе ’тс’. З во (гл.) і се ’вось, гэта’ (Фасмер, 1, 356). Сюды ж і вось ’потым’ (Жд., 1); параўн. рус. во́сетьнядаўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесьнядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *опо‑ gbda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)