вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл. Да 1935 наз. Цараўцы. Цэнтр сельсавета. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слуцк, 112 км ад Мінска. 460 ж., 214 двароў (1998). Дзіцячы санаторый «Случ». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Іаанаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТВА,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскайвобл., каля воз. Лотвіны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г. Мядзел, 152 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Паставы. 288 ж., 91 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч. вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Барысаў, 98 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Прыяміна. 672 ж., 200 двароў (1999). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскайвобл.; чыг. ст. Чырвоны Сцяг на лініі Мінск—Барысаў. Цэнтр сельсавета. За 7 км на У ад г. Смалявічы, 45 км ад Мінска. 356 ж., 150 двароў (2000). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КРАШАВА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 20 км ад чыг. ст. Слуцк, 85 км ад Мінска. 519 ж., 221 двор (2000). Слуцкі воцатны з-д. Клуб, б-ка. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧЫ́,
вёска ў Залескім с/с Валожынскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г. Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКІ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 15.6.1925, в. Няжараўка Любанскага р-на Мінскайвобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну партызан, на фронце з 1944. Камандзір аддзялення мал. сяржант Р. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1976 на гасп. рабоце ў Любанскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр камунальна-унітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст. Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВІЦА,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калект. гаспадаркі добраахвотна аб’яднаных сялян. За 29 км на ПдУ ад горада і 46 км ад чыг. ст. Валожын, 70 км ад Мінска. 442 ж., 159 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.