міжнародны фестываль мастацтваў (да 1992 усесаюзны). Праводзіцца з 1974 на Беларусі штогод у 2-й пал. лістапада. Фестывальныя канцэрты (звычайна больш за 300) праходзяць у Мінску і інш. гарадах, гар. пасёлках і вёсках. Госці фестывалю ўдзельнічаюць таксама ў спектаклях Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У рамках фестывалю выступаюць акрамя беларускіх многія вядомыя муз. калектывы і асобныя замежныя выканаўцы. Фестываль дэманструе дасягненні выканальніцкага мастацтва, спрыяе ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню розных нац.муз.культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКАВА́ННЕ,
дробная апрацоўка глебы на глыб. 5—15 см дыскавымі лушчыльнікамі або баронамі. Тэхналагічны прыём Д. — рыхленне зніжае страты вільгаці на выпарэнне і ўзмацняе яе прыток з ніжэйшых гарызонтаў глебы, знішчае пустазелле, паскарае мінералізацыю раслінных рэшткаў. Д. зніжае шчыльнасць, павышае порыстасць, аэрацыю глебы. У сістэме зяблевага ворыва шырока выкарыстоўваецца для папярочнага разроблівання пластоў пасля ўзворвання цаліны, дзярніны шматгадовых траў, малапрадукцыйных лугоў і пашы, выраўноўвання камлыжыстай раллі, перадпасяўной апрацоўкі азімых і яравых культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНКАРА́НСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м.Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на У забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́НАВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, ціпчаку, розных відаў палыну. Асн. падтыпы: цёмна-каштанавыя, каштанавыя, светла-каштанавыя. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, на Пд Еўразіі.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80%), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй. Гумусавы гарызонт 20—25 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ШЧАНКА (Фёдар Ігнатавіч) (4.2.1903, г.п. Самбек Растоўскай вобл., Расія — 22.7.1980),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н., праф. (1969). З 1954 у БСГА (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па сортавыпрабаванні, сортараянаванні і агратэхніцы с.-г.культур. Распрацаваў прыёмы стварэння і рацыянальнага выкарыстання сенажацей і пашы, сістэму травасумесей шматгадовых траў.
Тв.:
Система травосмесей многолетних трав для животноводческих комплексов и хозяйств с крупными фермами КРС // Вопросы мирового кормопроизводства. Горки, 1975. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СЛІЯ (Neslia),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 2 віды. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. На Беларусі 1 від — Н. мяцёлчатая (N. paniculata). Трапляецца каля дарог, на ўзгорках, у пасевах збожжавых культур.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя, густаапушаныя. Лісце ланцэтападобнае, сцябловае — са стрэлападобнай асновай, прыкаранёвае — чаранковае, тупое. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках. Плод — стручочак. Насенне мае алей, лісце — сіні фарбавальнік. Пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС-АРЫНО́КА (Llanos del Orinoco),
прыродная вобл. у Калумбіі і Венесуэле, уздоўж левабярэжжа р. Арынока, паміж Андамі (на ПнЗ), Гвіянскім пласкагор’ем (на У) і р. Гуаўярэ (на Пд). Даўж. каля 1400 км, шыр. да 400 км. Пераважае раўнінны рэльеф. Клімат субэкватарыяльны гарачы, з рэзкай зменай вільготнага (летам) і сухога (зімой) сезонаў. Ападкаў 1000—1600 мм за год. Расліннасць саваннаў. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла), пасевы кукурузы, рысу, бавоўніку і інш.культур. Гл. таксама Льянас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУ́ХА,
пабочны прадукт алейнай вытворчасці, які застаецца пасля выціскання алею з насення алейных культур. Мае ў сабе да 40% бялкоў, 8—10% тлушчу, 6—8% мінер. рэчываў, шмат вітамінаў комплексу B. Канцэнтраваны корм для с.-г. жывёлы, таксама выкарыстоўваецца (як і шрот) у вытв-сці камбікармоў. Паводле амінакіслотнага складу і біяхім. каштоўнасці бялкоў, колькасці кальцыю і фосфару пераўзыходзіць злакавыя кармы. Найб. кармавая каштоўнасць ў сланечнікавай, ільняной, соевай М. Некаторыя віды М. маюць таксічныя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРЫ́ЎКА,
выдаленне з радкоў ці гнёзд лішніх раслін для паляпшэння ўмоў росту астатніх. Выкарыстоўваюць на загушчаных пасевах цукр. буракоў, кукурузы на зерне, сталовых і кармавых караняплодаў, сланечніку і інш. прапашных культур. Праводзіцца ўручную або з дапамогай культыватара ці прарэджвальніка, якія падразаюць ч. раслін у радку. Пры адсутнасці своечасовай П. ўсходы выцягваюцца, затрымліваюць рост, рэзка зніжаецца ўраджай. Не патрабуюць П. пасевы, зробленыя сеялкамі дакладнага высявання, якія сеюць праз аднолькавыя адлегласці калібраванае насенне (пункцірныя пасевы).