1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2.перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.
3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо.Самусенка.Танкісты маскіравалі машыны галлём.Мележ.
[Ад фр. masquer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Схадзіць куды‑н. і прыйсці назад. [Пятрэсь:] — Ніхто і не глянуў, што я ў гэтых трантах туды прыйшоў... Ат, дарам толькі сцягаўся.Арочка.
2. Знасіцца. Касцюм сцягаўся хутка.//перан. Вычарпацца, зрасходавацца. Мінула яшчэ тры гады. Сілы Агеевы за гэтыя гады сцягаліся, растрэсліся па полі ды па лесе, як цягаў бярвенні.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
традыцы́йныв разн. знач. традицио́нный;
т. звы́чай — традицио́нный обы́чай;
т. абе́д — традицио́нный обе́д;
т. касцю́м — традицио́нный костю́м;
~ная мане́ра пісьма́ ў жы́вапісе — традицио́нная мане́ра письма́ в жи́вописи
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
переоде́ть крестьяни́ном пераадзе́ць (пераапрану́ць) селяні́нам (пад селяні́на);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Zúwachsm -es прыро́ст;
auf ~ на разво́д (тс.жарт.);
éinen Ánzug auf ~ máchen пашы́ць касцю́м на вы́раст;
~ bekómmen* павялі́чвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выхадны́, -а́я, -о́е.
1.гл. выйсці, выхад.
2. Які надзяваецца не для працы; святочны, парадны.
В. касцюм.
3. Які выдаецца пры звальненні з работы.
Выхадная дапамога.
4.у знач.наз.выхадны́, -о́га, м., выхадна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (разм.).
Ён сёння в.
5.у знач.наз.выхадны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і дзень адпачынку (разм.).
Паедзем у в. па грыбы.
◊
Выхадныя даныя — звесткі пра месца і час выхаду кнігі, часопіса і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДУБРО́ВЕНСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Падзвінні. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Віцебскай вобл., часткова на Смаленшчыне. У строі пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчастыя ўзоры на паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха і курты, больш позні — з кашулі, фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян — накшталт сукенкі без рукавоў). Святочную кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, гесткай, будзённую і споднюю — тунікападобнай, з разрэзам па цэнтры грудзей; стаячы каўнер зашпіляўся шпонкай ці гузікам або сцягваўся чырв. стужкай. Узорыстае ткацтва, вышыўка спалучаліся з разнаколернай аплікацыяй, аблямоўкамі, устаўкамі чырвонай або сіняй крашаніны ці кумачу. Чырвоны арнамент (строгія геам. формы, шматпялёсткавыя зоркі, раслінныя ўзоры) дапаўняўся блакітным. чорным, зрэдку паскамі медна-чырв. бліскавак. Спадніцу кроілі ў 4—6 полак з пярэстатканага сіне-белага, чырвона-бурачковага палатна. Спадніцу з ліфам шылі з 2, часам розных па якасці і колеру тканін, дапаўнялі белым ці набіваным фартухом і поясам, на канцы якога нашывалі бісер. Суконную світу ў выглядзе безрукаўкі пацягвалі белым каленкорам, аздаблялі нашыўкамі чырв. сукна, лапікамі чорна-белай аўчыны ўздоўж зрэзаў. Галаўныя ўборы жанчын — хусткі, чапцы. У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля, нагавіцы, пояс. Жаночай і мужчынскай вопраткай былі армяк, світа, бурка, кажух.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Дубровенскі строй. Жанчына ў летнім адзенні. Вёска Ланенка Дубровенскага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2.перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі.Кулакоўскі.
3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні.Шчарбатаў.
4.Зал.да маскіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Правесці злёгку далонню па чым‑н. Настаўнік палажыў руку на .. галоўку [дзяўчынкі], пагладзіў валасы.Колас.Мікуць дакрануўся рукою да халоднага металу, пагладзіў лапчастае шырокае кола.Чорны.
2. Пры дапамозе прэса зрабіць гладкім, роўным; адпрасаваць. Пагладзіць сукенку. Пагладзіць касцюм.
3. Выгладзіць, перагладзіць усё, многае. Пагладзіць усю бялізну.
4. і без дап. Гладзіць некаторы час. Пагладзіць дзве гадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіртны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да спірту. Ад конніка .. патыхала моцным спіртным перагарам.Лынькоў.// Які змяшчае ў сабе спірт, робіцца са спіртам; алкагольны. Спіртныя напіткі.
2.узнач.наз.спіртно́е, ‑ога, н.Разм. Гарэлка, а таксама іншыя алкагольныя напіткі. Змітрок паглядзеў на багаты касцюм Ігара, па сіні ад частага ўжывання спіртнога твар і адказаў: — Здорава, відаць, жывеш!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)