Вятры́шча ’моцны вецер’ (КСТ, КТС). Рус.ветри́ще, балг.ве́трище ’тс’. Даволі звычайнае ўтварэнне з суф. ‑išče, які ў дадзеным выпадку выконвае ўзмацняльную функцыю; гл. Слаўскі, SP, 96. Можна дапусціць архаічнасць утварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, зрус.сор ‘смецце’, сори́ть ‘раскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ БЯСПЕ́КІ І ЛЯЧЭ́ННЯ,
меры, што назначаюцца судом у адносінах да псіхічна хворых, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні (злачынствы). Праводзяцца з мэтай папярэджання з боку гэтых асоб новых грамадска небяспечных дзеянняў, іх аховы і лячэння. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь такія меры ўжываюцца судом да асоб, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні ў стане бессвядомасці або захварэлі псіхічнай хваробай да пастановы прыгавору ці ў час адбыцця пакарання. Да гэтых мер адносяцца: прымусовы амбулаторны нагляд і лячэнне ў псіхіятра; прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы (аддзяленні) са звычайным, узмоцненым ці строгім наглядам. Змена і спыненне прымянення мер да псіхічна хворых ажыццяўляецца судом на аснове заключэння ўрачоў-псіхіятраў. У выпадку, калі злачынства ўчынена асобамі, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, суд пры наяўнасці мед. заключэння побач з пакараннем за ўчыненае злачынства можа прымяніць прымусовае лячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМІНІ́РАВАННЕ,
разведка (выяўленне) міннаўзрыўных загарод, выняцце або знішчэнне мін, зарадаў, боепрыпасаў і інш. выбухованебяспечных устройстваў, а таксама ачыстка ад іх мясцовасці, акваторыі, збудаванняў і інш. Р. бывае частковае, суцэльнае або кантрольнае, у т. л. ў выпадку т.зв. «несапраўднага (падманнага) мініравання»; праводзяць з дапамогай спецтэхнікі і прыстасаванняў (гл.Мінашукальнік) або ўручную (на вадзе выкарыстоўваюць тральшчыкі). У Беларусі выяўленнем і знішчэннем выбухованебяспечных рэчываў займаюцца інж. войскі і спецпадраздзяленні інш. відаў і родаў войск, а таксама МУС, мін-ва па надзвычайных сітуацыях і інш. У пасляваен. час знойдзена і абясшкоджана каля 27 млн.мін і інш. выбуховых рэчываў (штогод гэты паказчык складае 7—12 тыс. адзінак). Воіны, якія паказалі мужнасць, смеласць, высокі прафесіяналізм, з 1995 узнагароджваюцца нагрудным знакам «За размініраванне». Значнасць Р. павялічваецца ў ходзе вядзення мінных войнаў і барацьбы з тэрарызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
караву́л, ‑а, м.
1. Узброеная варта. [Койфер] выклікаў каравул. Праз хвіліну салдаты абкружылі яго дом.Шамякін.Часам даносяцца з аэрадрома прыглушаныя травой крокі людзей, відаць — змяняецца каравул.Лынькоў.
2. Нясенне варты; абавязкі па ахове чаго‑н. Несці каравул. □ Сходзіць [Мікалай] у каравул, пачысціць аўтамат і цэлыя суткі адпачывае.Алешка.
3.узнач.выкл.Разм. Заклік на дапамогу ў выпадку небяспекі. — Каравул! Палкоўніка ўкралі.Лынькоў.
•••
Узяць на каравулгл. узяць.
Браць (узяць) пад каравулгл. браць.
Хоць каравул крычыгл. крычаць.
[Ад цюрк. караул — варта, дазор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
французскі пісьменнік. Па адукацыі ўрач. Вядомасць набыў раманамі «Падарожжа на край ночы» (1932) і «Смерць у крэдыт» (1936), у якіх у форме канкрэтна-апісальнай «плыні свядомасці» адлюстраваў страх і жах тагачаснага існавання. У памфлетах 1936—41, у т. л. «Mea culpa» (лат. «Мая віна», 1936), прапаведаваў нацызм, культ. сілы. У рамане «Марыянеткі» (1944), запісках «Феерыя для іншага выпадку» (1952), аўтабіягр. хроніках «З замка ў замак» (1957) і «Поўнач» (1960) адкрытая да цынізму («лірызм паскуднасці») нянавісць да сучасніка, успрыняцце жыцця як спрадвечнай агоніі.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие на край ночи. Харьков;
М., 1999;
Из замка в замок. Харьков;
М., 1999;
Смерть в кредит. Харьков;
М., 1999.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Современная французская литература. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́НШАВЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
у перыяд феадалізму сяляне, якія карысталіся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плацілі натуральныя і грашовыя плацяжы (чынш). У 15—1-й пал. 19 ст. Ч.с. на Беларусі, Украіне і ў Літве — феад.-залежныя сяляне, гал. формай феад. павіннасцей якіх быў чынш. Ва «Уставе на валокі» 1557 Ч.с. наз. і асаднымі сялянамі. Ч.с. выкопвалі і дадатковыя павіннасці (дзякла, талака, згоны). З развіццём фальваркаў колькасць Ч.с. мянялася: у выпадку патрэбы феадалы пераводзілі іх у катэгорыю цяглых сялян і наадварот; павялічваліся і памеры чыншу. Найб. колькасць Ч.с. была ў 2-й пал. 17—1-й пал. 18 ст. У 1-й пал. 19 ст. Ч.с. наз. аброчнымі сялянамі, большасць іх пераведзена ў разрад паншчынных.
Літ.:
Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛО́ГА,
1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены раптоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам аблога прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А.Бактры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для аблогі ствараліся спец. Арміі: яп. аблогавая армія пад Порт-Артурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1-ю сусв. вайну (1914—18) пры А.Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля I-й сусв. вайны тэрмін «аблога» не выкарыстоўваецца.
2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.).
Да арт.Аблога. «Аблога Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579». З гравюры С.Пахалавіцкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУ́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
маёмасць, якая адначасова належыць двум і болей уласнікам, незалежна ад формы ўласнасці. У Рэспубліцы Беларусь можа належаць двум або некалькім арг-цыям, дзяржаве і адной або некалькім арг-цыям, двум і болей грамадзянам. Агульная ўласнасць, у якой вызначана доля, што належыць кожнаму ўласніку, з’яўляецца іх долевай уласнасцю. Агульная ўласнасць, дзе такая доля не вызначана, — іх сумесная ўласнасць. Валоданне, карыстанне і распараджэнне агульнай уласнасцю ажыццяўляецца са згоды ўсіх яе ўдзельнікаў; у выпадку рознагалосся вызначаецца праз суд па іску любога з яе ўдзельнікаў.
Кожны ўдзельнік агульнай долевай уласнасці абавязаны суразмерна са сваёй доляй удзельнічаць у выдатках на зборы, падаткі і інш. плацяжы па агульнай маёмасці; мае права на адчужэнне сваёй долі інш. асобе ці вылучэнне яе з агульнай маёмасці. Пры продажы долі пабочнай асобе астатнія ўдзельнікі агульнай долевай уласнасці маюць пераважнае права куплі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ,
1) расходаванне вады на патрэбы насельніцтва, прам-сці і інш. водакарыстальнікаў. Вада на водаспажыванне адбіраецца з воднага аб’екта беззваротна або вяртаецца, змененая якасна. Адрозніваюць водаспажыванне гасп.-пітное і камунальнае (для быт. мэт) і тэхн. або вытв. (для тэхнал. мэт прам-сці, энергетыкі, транспарту). Аб’ём водаспажывання залежыць ад нормы водаспажывання — удзельнага расходу вады за суткі 1 жыхаром або ўмоўнай адзінкай для дадзенай вытв-сці. У меліярацыі водаспажыванне — расходаванне вады на арашэнне, абвадненне пашы, водазабеспячэнне сельскіх нас. пунктаў, с.-г. комплексаў, на проціпажарныя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, рыбныя гаспадаркі і інш. 2) Колькасць вады, неабходная для с.-г. культур ці севазвароту за пэўны час, каб забяспечыць нармальнае развіццё раслін. Велічыня водаспажывання адпавядае сумарнаму расходаванню вады на транспірацыю раслінамі і фіз.выпарэннез паверхні глебы. У такім выпадку водаспажыванне разлічваецца таксама і для дзікарослых раслін.